Дубаўскі сельсавет (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Старая Дубава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 10 снежня 1965

Дубаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Дубава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 25 лістапада 1940 года перададзены ў склад Саколкаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў Гродзенскім раёне. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падліпкаўскага сельсавета[1]. 10 снежня 1965 года сельсавет перайменаваны ў Падліпкаўскі сельсавет, які 12 верасня 1977 года перайменаваны ў Адэльскі сельсавет.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.