Перайсці да зместу

Адэльскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Адэльск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
12 верасня 1977
Дата скасавання 23 сакавіка 1964
Насельніцтва (2019) 1 278
Код аўтам. нумароў 4

Адэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Адэльск.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Гродзенскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Індурскага сельсавета.

12 верасня 1977 года цэнтр Падліпкаўскага сельсавета перанесены з вёскі Падліпкі ў вёску Адэльск, а сельсавет перайменаваны ў Адэльскі[1]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Баранавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы і Струбка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1790 чалавек[3], з іх 70,5 % — палякі, 22,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1278 чалавек[5].

Выбітныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
  2. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 29 ліпеня 2024.
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 29 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.