Дублінскі гарадскі ўніверсітэт
| Дублінскі гарадскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ірл.: Ollscoil Chathair Bhaile Átha Cliath | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ірл.: Ollscoil Chathair Bhaile Átha Cliath |
| Міжнародная назва | англ.: Dublin City University |
| Заснаваны | 1975 |
| Год рэарганізацыі | 1989 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Дублін |
| Сайт | dcu.ie |
Дублінскі гарадскі ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil Chathair Bhaile Átha Cliath) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт базуецца ў паўночнай частцы Дубліна. Створаны як Дублінскі нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі ў 1975 годзе, ён залічыў сваіх першых студэнтаў у 1980 годзе, а ў верасні 1989 года яму быў прысвоены статус універсітэта.
У верасні 2016 года ён завяршыў працэс аб’яднання чатырох іншых адукацыйных устаноў у Дубліне: Адукацыйнага каледжа царквы Ірландыі, Каледжа Усіх Святых, Інстытута адукацыі Божай Маці і Каледжа Святога Патрыка.
Станам на 2020 год ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 000 студэнтаў і налічваецца больш за 80 000 выпускнікоў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце каля 1 200 студэнтаў навучаюцца дыстанцыйна. У 2019 годзе налічвалася 1 700 супрацоўнікаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дублінскі гарадскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы