Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт
Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
ірл.: Ollscoil Teicneolaíochta Bhaile Átha Cliath | |
Арыгінальная назва | ірл.: Ollscoil Teicneolaíochta Bhaile Átha Cliath |
Міжнародная назва | англ.: Technological University Dublin |
Заснаваны | 1887 |
Год рэарганізацыі | 2019 |
Студэнты | 28 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дублін |
Сайт | tudublin.ie |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт (ірл.: Ollscoil Teicneolaíochta Bhaile Átha Cliath) — ірландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя яго ўзыходзіць да 1887 года, да Дублінскага тэхналагічнага інстытута, які паўстаў як першая тэхнічная навучальная установа ў Ірландыі. Гэта другая па велічыні навучальная ўстанова трэцяга (універсітэцкага) узроўню ў Ірландыі з 28 500 студэнтаў.
Універсітэт быў сфарміраваны шляхам аб’яднання трох тэхналагічных інстытутаў — Дублінскага тэхналагічнага інстытута, Бланчардстаўнскага тэхналагічнага інстытута і Талагецкага тэхналагічнага інстытута. Гэта восьмы ўніверсітэт у Ірландыі і чацвёрты ў графстве Дублін. Універсітэт налічвае каля 3 500 супрацоўнікаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы