Дубровенскія суконныя мануфактуры
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0._%2802%29.jpg/220px-%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0._%2802%29.jpg)
Дубровенскія суконныя мануфактуры — колішнія мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1780—1861 гадах у мястэчку Дуброўна Аршанскага павета (цяпер горад у Віцебскай вобласці).
Тут працавалі 3 мануфактуры (уладальнікі: князі Любамірскія, Евельсон, Гінзбург) і суконная фабрыка графа Пацёмкіна, якія выраблялі тканіну. На мануфактурах у 1814—1819 гадах было 12—31 ткацкіх станкоў і 100—260 вольнанаёмных рабочых. На фабрыцы Пацёмкіна працавалі 300 прыгонных.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубровенскія суконныя мануфактуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).