Дубровы (гарадзішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадзішча
Дубровы
Краіна Беларусь
Вёска Дубровы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В00037шыфр 213В00037

Дубровы — археалагічны помнік каля вёскі Дубровы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, на ўзгорку вышынёй 6-7 м.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва Гарадзец. Памеры 60×70 м. З поўдня абмываецца ручаём, з поўначы заўважаецца паніжэнне да 5-6 м. З захаду аддзялялася ровам, або седлавінай, якая ніжэй за пляцоўку гарадзішча на 4-5 м.

Вядома з 1930 года. Абследавалі ў 1967 годзе К. П. Шут, у 1972 года У. Ф. Ісаенка. Знойдзены абломкі пасудзін, зернедрабілка, прасліца. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца V ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік археалогіі Гарадзішча // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1999. — 3 жн. — С. 4.
  • Ісаенка, У. Ф. Гарадзішча (в. Дубровы) / У. Ф. Ісаенка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 167.