Дзвінская праўда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Дзвінская праўда»
Тып газета

Галоўны рэдактар Яніна Станіславаўна Пакульневіч
Заснавана 1931
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Верхнядзвінск, вул. Міра, 6
Тыраж 3500
Узнагароды
Вэб-сайт d-p.by

Дзвінская праўда — раённая газета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі: Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт і Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы нумар газеты выйшаў 20 лістапада 1931 года. Тады газета называлася «Звязда на рубяжы». У 1940 годзе газета перайменавана ў «Патрыёт Радзімы». У ваенны час выйшла толькі два нумары газеты.

У 1963 годзе газета набыла назву «Дзвінская праўда».

Творчае станаўленне ў газеце прайшлі ўдзельнікі вайны Ф. Быкоўскі, А. Купцоў, А. Осіпаў, І. Касач. Прыкметны след у гісторыі газеты пакінулі І. Блахін, В. Іваноў, І. Сцяпанаў, В. Зелянкевіч, А. Паршута, М. Гінзбург, У. Станкевіч, А. Бядунька, П. Кавалеўскі, У. Антуськаў, Г. Зотаў, Д. Жук, А. Войтаў, У. Раманоўскі, Г. Шаршнёў, Э. Зубрыцкі, У. Філімонаў, А. Бубала.

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • У. І. Якубец-Якубчык
  • Р. Я. Рыц (1947—1954, былы афіцэр-артылерыст, настаўнік гісторыі)
  • Л. І. Каміцкі
  • У. І. Белавусаў
  • М. П. Арлоў (1980—?)
  • Яніна Станіславаўна Пакульневіч (з 2003)[1][2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб чым пісала газета... // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 24 лістап. – С. 2.
  • Двинская, С. Диплом республиканского конкурса «Золотая литера» – у верхнедвинского журналиста / С. Двинская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 23 мая. – С. 3.
  • «Дзвінская праўда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 12–13.
  • З юбілеем, калегі! // Віцебскі рабочы. – 2001. – 29 лістап. – С. 1.
  • Літаратурнае аб'яднанне «Дзвінскія заранкі» // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 328–329.
  • Мэта – служэнне людзям // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2001. – 7 снеж. – С. 2.
  • На пульсе жыцця // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 13 мая. – С. 1.
  • Пакульневіч, Я. Ад узросту толькі маладзеем / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 24 лістап. – С. 1–2.
  • Ствараць газету, якая патрэбна людзям // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 3 лістап. – С. 1–2.