Дуб балотны
Дуб балотны | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд дарослага дрэва. Батанічны сад у Марбургу, Германія | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Quercus palustris Münchh. | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Дуб балотны[1] (Quércus palústris) — буйное дрэва родам з Паўночнай Амерыкі; від роду Дуб (Quercus) сямейства Букавыя (Fagaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Дуб балотны — стройнае дрэва вышынёй да 25 м і дыяметрам праекцыі кроны 10-15 м. Крона пірамідальная (у маладосці вузкапірамідальная, затым — шырокапірамідальная). Кара ствала зелянява-карычневая, доўга застаецца гладкай.
Лісце даўжынёй да 12 см, з пяццю-сям’ю глыбока выразанымі, амаль да сярэдзіны ліста, зубчастымі лопасцямі, зверху ярка-зялёныя, знізу святлей, з пучкамі валасінак ў кутках жылак. Восенню — ярка-пурпуровае.
Жалуды сядзячыя, амаль шарападобныя, у папярочніку да 1,5 см, прыкладна на траціну ахоплены плюскай.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе дуб балотны расце на глыбокіх, вільготных глебах берагоў рэк і балот. Радзімай яго лічыцца Паўночная Амерыка, у асноўным ўсход ЗША — ад Канэктыкута да Канзаса. Паўночней від распаўсюджаны аж да канадскай правінцыі Антарыа.
У параўнанні з Quercus rubra дадзены від менш марозаўстойлівы, больш патрабавальны да глебы і яе вільготнасці. Добра пераносіць гарадскія ўмовы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — 612 с. — 2 500 экз.
- Harrison, Lorraine (2012). RHS Latin for gardeners. United Kingdom: Mitchell Beazley. p. 224. ISBN 9781845337315.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дуб балотны (Quercus palustris Muenchh.) Архівавана 24 жніўня 2019.
- Flora of North America: Quercus palustris
- Quercus palustris images at bioimages.vanderbilt.edu
- Pin Oak Diagnostic photographs and information.
- Harlow W. M. Trees of the Eastern and Central United States and Canada. — 1942.
- Quercus palustris Muenchh. на USDA Forest Service
- Barnes B. V. & Wagner Jr., W. H. Michigan Trees. — 2004.