Перайсці да зместу

Дуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуб

Дуб звычайны.
Агульны выгляд дарослага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus L., 1753

Сінонімы
Cyclobalanopsis Oerst, 1866
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19276
NCBI  3511
EOL  32233
IPNI  13507-1
FW  54594

Дуб[1] (Quercus), род кветкавых раслін сямейства букавых.

Аднадомныя шматгадовазялёныя і лістападныя дрэвы і кусты з шатра- ці калонападобнай, пірамідальнай, ніцай або раскідзістай кронай. Лісце простае, чаргаванае, перыста-лопасцевае, суцэльнакрайняе, зубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, раздзельнаполыя, з зачаткавым калякветнікам, тычынкавыя ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плады — аднагнездавыя арэхі (жалуды), у ніжняй частцы з чашападобнай плюскай.

Жывуць дубы 400—500, іншы раз да 2000 і больш гадоў.

Род уключае каля 600 відаў. Дуб адна з галоўных лесаўтваральных парод. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і і гарах Паўднёвай Амерыкі.

На Беларусі дуб звычайны, або летні пашыраны па ўсёй тэрыторыі, на поўдні ўтварае дубовыя лясы. Дуб скальны, або сядзячакветны (Quercus petraea) расце ў Белавежскай пушчы. Цвітуць у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні-кастрычніку. У батанічных садах і парках 16 інтрадукаваных відаў і 7 форм. Найбольш вядомыя: дуб паўночны (Quercus borealis), балотны (Quercus palustris), аксамітавы (Quercus velutina).

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна дуба мае высокія фіэіка-механічныя і тэхнічныя ўласцівасці, прыгожую тэкстуру (асабліва цэніцца драўніна, якая доўга знаходзіцца пад вадой, т. зв. «мораны дуб»); выкарыстоўваецца ў мэблевай і сталярнай вытворчасці, вагона-, авія- і суднабудаванні, будаўніцтве і інш. Кара мае да 12 % танінаў, добры дубільнік і вяжучы сродак, ідзе на выраб коркаў, жалуды — на прыгатаванне сурагату кавы, а таксама на корм жывёле. Дэкаратыўныя віды дубы выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве.

Шмат якія экзэмпляры аб’яўлены помнікамі прыроды.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.