Перайсці да зместу

Дума (эпас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дума, эпас)

Ду́ма — украінская народная эпічная песня гістарычнага або сацыяльна-бытавога характару, што выконвалася рэчытатывам пад акампанемент кобзы, бандуры ці ліры. Дума па сваім змесце і асноўных мастацкіх асаблівасцях (кампазіцыйных, сінтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да быліны. У пісьмовай літаратуры думай часам называюць верш-медытацыю, у якім паэт разважае над нейкай сацыяльна-філасофскай праблемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лермантава) або апявае гераічны ўчынак асобнага чалавека («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума пра Веру Харужую» М. Танка, «Дума пра бессмяротнасць» П. Броўкі).