Перайсці да зместу

Дуоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дуоль (фр.: Duole) — гэта дзве ноты, якія маюць працягласць трох нот таго ж віду. Працягласць ноты можа быць павялічана даданнем кропкі пасля яе. Гэтая кропка дадае да працягласці ноты працягласць наступнай «меншай» ноты, робячы яе ў 1,5 разы даўжэй. Дзве кропкі дадаюць да працягласці ноты працягласць дзвюх «меншых» нот, робячы яе ў 1,75 разы даўжэй. Вельмі рэдка дадаюцца тры кропкі, робячы працягласць ноты ў 1,875 разы даўжэй.

У некаторых выпадках працягласць ноты можа быць павялічана лігай. Напрыклад, палавінная нота, злігаваная з іншай палавіннай нотай, фактычна роўная цэлай ноце.

Выкарыстоўваюцца таксама адмысловыя віды рытмічнага дзялення, пры якіх дзяленне рытмічных працягласцей не супадае з іх асноўным дзяленнем. Да такога дзялення адносяцца:

  • Дуоль — дзяленне на 2 замест 3-х
  • Трыёль — дзяленне на 3 замест 2-х
  • Квартоль — дзяленне на 4 замест 3-х
  • Квінтоль — дзяленне на 5 замест 4-х
і т. д.