Перайсці да зместу

Духаў манастыр (Вялікі Ноўгарад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Духаў манастыр
Духов монастырь
Царква Святой Тройцы з трапезнаю
Царква Святой Тройцы з трапезнаю
58°31′56,21″ пн. ш. 31°16′20,79″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне Ноўгарад
Канфесія праваслаўе
Тып да XVII ст. мужчынскі, затым жаночы
Першае згадванне 1162
Дата заснавання 1162
Статус не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 5302281000аб'ект № 5302281000

Ду́хаў манасты́рправаслаўны манастыр у Вялікім Ноўгарадзе, вядомы з 12 ст. У цяперашні час не дзейнічае.

Да нашых дзён захаваліся Сабор Сашэсця Святога Духа, царква Тройцы з трапезнаю, настаяцельскі корпус і руіны паўночнага сястрынскага корпуса.

Духаў манастыр упершыню ўпамінаецца ў летапісе ў 1162 годзе як ужо існуючы. У свой час ён лічыўся адным з буйных наўгародскіх манастыроў (пасля Юр'ева, Антоніева, Хутынскага і Вяжышчскага).

Да сярэдзіны XIV стагоддзя ўсе будынкі манастыра былі драўлянымі. У 1357 годзе быў закладзены каменны храм Святога Духа.

Сабор Сашэсця Святога Духа

У 20-х гадах XVI стагоддзя архіепіскапам Макарыем у наўгародскіх манастырах быў уведзены статут агульнага жыцця. У сувязі з гэтым у найбуйнейшых з іх, у тым ліку ў Духавым, будуюць каменныя трапезныя палаты, як правіла, двухпавярховыя, з прылеглым да іх з усходу храмам. Так, па заказу ігумена Іоны, каля 1557 года была пабудавана царква Тройцы з трапезнай.

Па штатах 1764 года манастыр аднесены да трэцяга класа.

5 сакавіка 1786 года Духаў манастыр ператвораны ў жаночы, з пераводам у яго манашак двух наўгародскіх манастыроў, Яўфіміева і Малаткоўскага. Пры гэтым замест Духава манастыра ў штат быў уключаны Валаамскі манастыр[1].

У XIX стагоддзі ў трапезнай царквы была праведзена частковая перабудова. Вядома, што ў 1822 годзе Аляксандр I ахвяраваў на рамонт цэркваў Духава манастыра 10 тысяч рублёў.

Манастыр быў закрыты ў 1920-я гады. У час акупацыі ў будынку манастыра знаходзілася нямецкая камендатура.

Троіцкая царква

[правіць | правіць зыходнік]
Царква Тройцы

Царква Тройцы з трапезнай палатай пабудавана каля 1557 года па заказу ігумена Іоны. Яна размешчана амаль у цэнтры тэрыторыі манастыра. На першым паверсе трапезнай размяшчаліся кухня, хлебня і двы квасныя склепы; на другім паверсе — трапезная і келарская.

Троіцкая царква ўяўляе сабой бясстоўпны храм на падклеце. Яе архітэктура адлюстроўвае новыя для таго часу маскоўскія архітэктурныя павевы і ўяўляе сабой высокамастацкі ўзор сярэдзіны XVI стагоддзя. Валодае шэрагам кампазіцыйных, канструкцыйных і дэкаратыўных асаблівасцей. Адрозніваецца стройнымі прапорцыямі. Сцены царквы складзены з вапняковай пліты і з абодвух бакоў абліцаваныя цэглай. Купалы і апсіды пакрытыя гародчатым лемехам. Царква сур'ёзна пацярпела ў час шведскай акупацыі 1611--1617 гг., а таксама ад моцнага пажару, які здарыўся ў 1685 годзе.

З 1926 года і да нашага часу Сабор Сашэсця Святога Духа выкарыстоўваецца як Дзяржаўны архіў. У час акупацыі Ноўгарада ён быў прыстасаваны пад склад. У цяперашні час у ім таксама размяшчаецца Дзяржаўны архіў Наўгародскай вобласці.

Апошняя рэстаўрацыя праходзіла ў манастыры ў 1963 годзе (праект архітэктара Т. В. Гладзенка).

  1. Полное собрание законов Российской империи, с 1649 года. Т. XXII. 1784—1788. СПб., 1830. С. 541.
  • Каргер М.К. Новгород. — Ленинград: Искусство, 1970.
  • Сойкин П. П. Свято-Духов Новгородский монастырь в Новгороде // Православные русские обители: Полное иллюстрированное описание православных русских монастырей в Российской Империи и на Афоне. — СПб.: Воскресение, 1994. — С. 150. — 712 с.