Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уніяцкі храм
Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
53°54′04″ пн. ш. 27°30′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Ордэнская прыналежнасць Рэдэмптарысты
Тып будынка Душпастырскі цэнтр з капліцай
Будаўнік ТАА «Будінвест»
Першае згадванне 1999
Дата заснавання 1999
Дата пабудовы 1999 год
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі — парафія Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі была зарэгістравана 21 кастрычніка 1993 года. Арганізатарам і першым кіраўніком парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі быў а. Казімір Ляховіч. Парафія першапачаткова была зарэгістравана на адрас на вуліцы Кіжаватава, г. Мінск. 6 жніўня 2004 года парафія была перарэгістравана на адрас зав. Снежны, 7.

Для першапачатковай рэгістрацыі была абрана царкоўная рада. У яе склад увайшлі Ян Антанюк (старшыня), Лідзія Баразнёнак (сакратар), Іна Фёдарава (скарбнік), Мікалай Смоляк, Алесь Цыркуноў, Зміцер Беразоўскі, Сяргей Лянко, Алена Сівакова, Валянціна Такушэвіч, Ганна Галоўчык, Святлана Шавякова, Іра Ляшэвіч.

Пасля рэгістрацыі паўстала пытанне пра месца правядзення богаслужэнняў. Кіраўніцтва Фрунзенскага раёна Мінска вызначыла пакой у будынку на вуліцы Прытыцкага, 34, на першым паверсе (былы «чырвоны куток»).

Рабіліся захады, каб пабудаваць парафіяльную царкву. Парафіі была вызначана пляцоўка для пабудовы царквы па вуліцы Матусевіча ў раёне, дзе планавалася будаваць ФАК (фабрычна-аздараўленчы комлекс) тонкасуконнага камбінату. Развярнуць гэтую пабудову парафія не змагла ў вызначаны тэрмін (3 гады), з-за адсутнасці фінансаў, таму ўлады скасавалі сваё рашэнне. З часам парафія перайшла ў капліцу ў Чырвоным касцёле.

23 траўня 1995 г. быў набыты дом на зав. Снежным. Было прынята рашэнне знесці дом і на яго месцы пабудаваць новы. З генеральным падрадчыкам ТАА «Будінвест» 11 траўня 1999 г. была заключана дамова на рэканструкцыю дома. 14 снежня 1999 г. дом быў перададзены на правах уласнасці парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі. З 30 ліпеня 2009 г. тут пачаліся рэгулярныя богаслужэнні.

25 снежня 2012 г., у свята Нараджэння Хрыстова, на парафіі ўрачыста адкрылася супольнасць рэдэмптарыстаў, якія перайнялі душпастырства на парафіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]