Дуэйн Генры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуэйн Генры
англ.: Duane Henry
Дата нараджэння 18 сакавіка 1985(1985-03-18) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, тэлеакцёр
Кар’ера 2004 — цяперашні час
IMDb ID 1821157
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дуэйн Генры (англ.: Duane Henry; нар. 18 сакавіка 1985) — англійскі акцёр. Генры найбольш вядомы сваёй працай у серыялах «Марская паліцыя: Спецаддзел», «Дактары», «Доктар Хто» і «МЫ. Верым у каханне». Цяпер жыве ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія.

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Дуэйн Генры нарадзіўся ў Бірмінгеме, Уэст-Мідлендс, Англія.[1] Рос у сям’і рабочых у Хандсварта (англ.: Handsworth), Уэст-Мiдлендс. У дзяцінстве Генры хадзіў каталіцкую пачатковую школу Святога Францыска ў Бірмінгеме і школу Святога Іаана Уола ў Хандсварце, а пасля вывучаў драматургію ў Каледжы Дадлі.[2] Калі яму было 17, Генры пераехаў у Лондан, каб пачаць кар’еру ў забаўляльнай індустрыі.[1]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дуэйн Генры пачаў гуляць у 2004 годзе, праз год пасля пераезду ў Лондан 27 лістапада 2003 года. Першую акцёрскую ролю атрымаў у «Дзённай гульні» разам з Самантой Янус. З 2004 па 2011 год з’яўляўся ў якасці госця ў шэрагу папулярных брытанскіх тэлевізійных драм, у тым ліку «Доктар Хто», «Чыста англійскае забойства» (англ.[3][1] The Bill) і «Шанец» (англ. The Cut), атрымаўшы намінацыю BAFTA у 2010 годзе ў намінацыі «Узыходзячая зорка».[4]

З 2005 па 2013 год Генры сыграў пяць роляў у брытанскай медыцынскай мыльнай оперы «Лекары», першапачаткова пастаўленай у Бірмінгеме. Ён сыграў Гарэта Бродхерста, былога салдата з ПТСР у трохактным спектаклі, выпушчаны ў 2013 годзе пад назвай «Лекары: ваенная зона». Генры прыпісвае свой поспех у «Лекарах» таму факту, што ён ураджэнец Бірмінгема і таму аўтаматычна разглядаўся на ролі ў шоу. Затым, у 2011 году, Генры сыграў ахоўніка ў гістарычнай рамантычнай драме Мадонны МЫ. Верым у каханне[5] (англ. W.E.).[6]

Генры пераехаў з Лондана ў Лос-Анджэлес у лістападзе 2013 года.[1] Неўзабаве пасля пераезду Генры правёў год, паляпшаючы сваё амерыканскае вымаўленне, каб пашырыць акцёрскі дыяпазон. Ён спрабаваўся на мноства роляў, у тым ліку ў «Адценнях сіняга»з Джэніфер Лопес у галоўнай ролі,дзе прысутнічаў таксама Бары Левінсан - рэжысёр "чалавека дажджу».[1]

Дуэйн Генры ўпершыню з’явіўся ў серыяле «Марская паліцыя: Спецаддзел» у якасці агента MI-6 Клэйтана Рыўза ў маі 2016 года ў 23-м эпізодзе 13-га сезона шоў. У ліпені 2016 года стала вядома, што Генры з’явіцца ў шоў у якасці сталага персанажа ў 14-ым сезоне, які трансліраваўся з 20 верасня 2016 года. Па словах Генры, характар Клейтана Рыўза першапачаткова не меў каранёў у Бірмінгеме, але ён уключыў свой жыццёвы досвед сталення ў перадгісторыю свайго персанажа. Генры пакінуў серыял у 22-м эпізодзе 15-га сезона пад назвай  «Два крокі назад», у якім яго персанаж загінуў.[7]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Генри быў бяздомным пэўны перыяд свайго жыцця і звязваў сваё цяжкое сталенне ў Бирмінгеме са сваім поспехам у якасці акцёра. Маці нарадзіла яго ў 16-гадовым узросце. Генры не ведаў свайго бацькі. Пасля ён пайшоў жыць да сваёй цёткі і працаваў на некалькіх работах, у тым ліку прадаваў абутак на Оксфорд-стрыт і ў тэатры каля Лестэр-сквера, адкуль «быў звольнены за летуценнасць і практыкаванне свайго аўтографа».[1]

Генры сцвярджае, што калі б ён не быў акцёрам, ён усё роўна займаўся б мастацтвам, мажліва, выкладаў драматургію моладзі ці працаваў бы ў якасці шукальніка талентаў. Калі яго спыталі аб акцёрскім натхненні, Генры адказаў, што ён назірае за барацьбой людзей у яго сацыяльных кругах «ад А да Я», а затым бачыць іх усё яшчэ на нагах і з усмешкамі, і гэта натхненне ад іх прымушае яго «рухацца далей».[3]

Зноскі

  1. а б в г д е Laws, Roz (2016-05-31). "How Brummie Duane Henry landed a role in NCIS".
  2. Cohn, Paulette (1 August 2017). "NCIS Star Duane Henry on Growing Up Poor, His Special Mom, and Moving to Hollywood". Parade. United States: Athlon Media Group. Праверана 15 May 2018.
  3. а б First Mag TV (2014-02-01). Duane Henry interview for First Magazine. Праверана 2016-12-01.
  4. Wagmeister, Elizabeth (2016-04-04). "'NCIS' Casts British Actor Duane Henry as Possible Series Regular".
  5. Duane Henry.
  6. Duane Henry.
  7. Hein, Michael (8 May 2018). "'NCIS': Pauley Perrette Sends Farewell Message to Duane Henry After Emotional Exits". Pop Culture. United States: Entertainment Tonight and TV Guide Network. Праверана 8 May 2018.