Перайсці да зместу

Бірмінгем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бірмінгем
Birmingham
52°29′ пн. ш. 1°54′ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Кіраўнік Zafar Iqbal[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны VII стагоддзе
Першая згадка 1166
Плошча 267,8 км²
Вышыня цэнтра 140 ± 1 м
Водныя аб’екты Tame Valley Canal[d], River Tame[d] і River Rea[d]
Часавы пояс UTC+0, летам UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 1 028 700 чалавек (2009)
Афіцыйная мова брытанскі варыянт англійскай мовы[d]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0121
Паштовы індэкс B
Код NUTS UKG31

birmingham.gov.uk (англ.)
Паказаць/схаваць карты


Бірмінгем (Вялікабрытанія)
Бірмінгем
Бірмінгем


Мапа

Бі́рмінгем (англ.: Birmingham) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс.

Бірмінгем з’яўляецца самым густанаселеным брытанскім горадам пасля Лондана з насельніцтвам 1,016,800 чалавек (перапіс 2008)[2]. Горад размяшчаецца ў цэнтры Уэст-Мідлендскай канурбацыі — другога па населенасці гарадскога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[3]. Бірмінгемскі метрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, з якімі горад шчыльна знітаваны людской маятнікавай міграцыяй, з’яўляецца другім па населенасці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[4].

Бірмінгем быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазней атрымаў мянушку «the workshop of the world» або «city of a thousand trades»[5]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасць гэтага горада знізілася, Бірмінгем развіўся да статусу нацыянальнага камерцыйнага цэнтра, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзення бізнеса[6]. Бірмінгем з’яўляецца цэнтрам дзейнасці канферэнцый, рознічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала развітымі сферамі высокіх тэхналогій, навуковых даследаванняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўніверсітэтамі. Таксама Бірмінгем з’яўляецца чацвёртым па наведвальнасці замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[7] і мае другую па ліку буйнейшую гарадскую эканоміку[8].

У 2010 годзе Бірмінгем атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[9]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (па-англійску: Big City Plan) па пераўладкаванні цэнтральнай часткі Бірмінгема з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце[10]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінгема называюць «Brummies», тэрмінам, утвораным ад слова «Brum» — адной з мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[11], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[12]. Існуе своеасаблівы бірмінгемскі дыялект і акцэнт.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ https://www.birmingham.gov.uk/news/article/1569/councillor_zafar_iqbal_takes_office_as_birminghams_new_lord_mayor
  2. ↑ «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009. (англ.)
  3. ↑ «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics. (англ.)
  4. ↑ «British urban pattern: population data»(недаступная спасылка) (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007. (англ.)
  5. ↑ «Decline of the city of a thousand trades» Архівавана 9 сакавіка 2008. // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006. (англ.)
  6. ↑ Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» Архівавана 27 жніўня 2011. (англ.)
  7. ↑ «National Statistics Online — International Visits». ONS. (англ.)
  8. ↑ UKmediacentre.pwc.com Архівавана 15 ліпеня 2011. (англ.)
  9. ↑ «Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 мая 2010. (англ.)
  10. ↑ «Big City Plan Website» Архівавана 31 студзеня 2010.. Birmingham City Council. (англ.)
  11. ↑ «Brummagem». Worldwidewords.com. 13 снежня 2003. (англ.)
  12. ↑ William Hutton (1783). An History of Birmingham. (англ.)