Дываны Гасымушагы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дыван «Гасымушагы», Карабахскай дывановай школы, Азербайджанскі дыван. Канец XIX стагоддзя.

Дываны Гасымушагы — від азербайджанскіх дываноў, належыць да карабахскай дывановай школы, джэбраільскай (Cәbrayıl) групы[1][2].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Назва гэтага дывана звязана з імем жыхароў вёсак Шамкенд, Арыклі, Кюрдгаджы(руск.) бел., Чорман і Шальва, якія размешчаны на поўнач ад Лачына, сучаснага раённага цэнтра ў Азербайджанскай Рэспубліцы.

Раней падобныя дываны ткалі ў вёсцы «Гасымушагы абасы», тут развівалася іх вытворчасць, якая з часам перамясцілася ў навакольныя вёскі. Вытворчасць дывановых вырабаў у гэтых вёсках развівалася на аснове выключна багатай сыравіннай базы і старажытнай гісторыі рамеснай традыцыі. З пункту гледжання наяўнасці неабходных для развіцця гэтага віду рамяства мясцовай воўны і натуральных раслінных фарбавальнікаў, прырода «Гасымушагы абасы» давала насельніцтву выдатныя магчымасці. Дываны прынеслі гэтым вёсках сусветную вядомасць і сёння захоўваюцца ў многіх музеях і калекцыях.

Зноскі

  1. Лятиф Керимов. Азербайджанский ковер. Том III. Баку: «Гянджлик», 1983, стр. 221. (руск.)  (англ.) 
  2. Н. А. Абдуллаева. Ковровое искусство Азербайджана. — Баку, «Элм», 1971 — стр. 21 (руск.) 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]