Перайсці да зместу

Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава
азерб.: Lətif Kərimov adına Azərbaycan dövlət xalçaçılıq və xalq tətbiqi sənəti muzeyi
Заснаваны 1967
Адкрыты 1967
Месцазнаходжанне Азербайджан, Баку, AZ 1001, Праспект Нефтчылар, 123 «а»
Праезд Ст. метро «Сахіл»
Дырэктар Шырын Мелікава
Адкрыты Аўторак - Нядзеля, 10.00 - 18.00
azcarpetmuseum.az/index_…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава (азерб.: Lətif Kərimov adına Azərbaycan dövlət xalçaçılıq və xalq tətbiqi sənəti muzeyi) — заснаваны ў Баку ў 1967 годзе. Размешчаны ў цэнтры азербайджанскай сталіцы, насупраць прыморскага бульвара. З'яўляецца першым у свеце музеем дываноў.

Асноўныя мэты

[правіць | правіць зыходнік]

Дыванаткацтва з'яўляецца адным з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Азербайджана. Дадзеныя археалагічных даследаванняў, якія праводзяцца на тэрыторыі Азербайджана, сведчаць аб тым, што мастацтва дыванаткацтва зарадзілася ў Азербайджане яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Музей дывана праводзіць вялікую і карпатлівую працу па папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны шляхам правядзення міжнародных выстаў, канферэнцый, сімпозіумаў і іншых мерапрыемстваў.

Калекцыя музея

[правіць | правіць зыходнік]

У Азербайджанскім дзяржаўным музеі дывана і народна-прыкладнога мастацтва захоўваюцца каштоўныя гістарычныя экспанаты і творы мастацтва з Губы, Кабалы, Шырвана, Газаха, Тэбрыза, Эрывані, Гянджы, Шэкі і іншых гарадоў і рэгіёнаў, якія ахопліваюць ўсю шматвяковую гісторыю Азербайджана. Захоўваюцца археалагічныя помнікі, якія адносяцца да бронзавага веку (чорныя керамічныя і бронзавыя прадметы), фаянсавы посуд XII стагоддзя, мастацкае шыццё і нацыянальнае адзенне XIX стагоддзя, металічныя, драўляныя, шкляныя і ювелірныя вырабы, зброя, дываны і дывановыя вырабы з нацыянальнымі арнаментамі і сюжэтамі, звязаныя з народным рамяством, хаўлу (халча, халы, дэсць халы, гебэ), хаўсуз (палас, кілім, чэчым, тарбах, шэдэ, варна, зілі), разнастайныя дывановыя вырабы — хурджун, чул, хейба, мафраш, ехар гашлыгы і інш.). У музеі захоўваюцца каля мільёна малых і вялікіх па памеры дывановых вырабаў. Адным з самых каштоўных экспанатаў з’яўляецца дыван з нацыянальнымі арнаментамі «Хілі-Бута» (узор у выглядзе кроплі), які быў вытканы карабахскімі ткачыхамі ў X стагоддзі.

Гісторыя музея

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1967 годзе, афіцыйнае адкрыццё адбылося ў 1972 годзе. 17 мая 2008 года ў Баку прайшла цырымонія закладкі першага каменя новага будынка музея дывана, у якім бралі ўдзел прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў і галоўны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура. Новы будынак музея пабудаваны ў выглядзе складзенага дывана.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі