Перайсці да зместу

Лачын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лачын
азерб.: Laçın
39°38′27″ пн. ш. 46°32′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Азербайджан
Кіраўнік Aqil Nəzərli[d]
Гісторыя і геаграфія
Ранейшыя назвы Абдаляр (да 1926)[1]
Горад з 1923
Вышыня цэнтра 889 м
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 2 190[2] чалавек (2005)
Афіцыйная мова азербайджанская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +374 47732
Паштовы індэкс AZ 4101
Аўтамабільны код 41
lachin-ih.gov.az (азерб.)
Паказаць/схаваць карты


Лачын (Азербайджан)
Лачын
Лачын


Мапа

Лачын (азерб.: Laçın) — горад (з 1923 года) у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Лачынскага раёна. Размешчаны на левым беразе ракі Акары, на паўднёва-заходніх схілах Карабахскага хрыбта, на аўтадарозе Сцепанакерт — Гарыс, за 60 км ад Сцепанакерта[3].

Лачынскі калідор быў адзіным наземным маршрутам, які злучае Арменію з Нагорным Карабахам у тых межах, у якіх ён існаваў у савецкі час як аўтаномная вобласць у складзе Азербайджана. Непасрэднай мяжы з гэтай вобласцю тагачасная Армянская ССР не мела. З 1992 года ў выніку Карабахскай вайны горад Лачын знаходзіўся пад армянскім кантролем.

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж Арменіяй і Азербайджанам пасля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, абедзве краіны павінны былі пабудаваць дарогі ў абыход Лачынскага калідора на працягу трох гадоў. Азербайджан у 2022 годзе здаў свой маршрут у эксплуатацыю і патрабаваў ад Арменіі зрабіць тое ж самае, а ад Расіі — вывесці сваіх міратворцаў. 26 жніўня Азербайджан вярнуў горад. Азербайджанская армія размясцілася ў Лачыне, пад кантроль таксама былі ўзятыя вёскі Забух і Сус.

Зноскі