Гэта кампактны, лістападны куст, які, як правіла, расце да 1-1.5 метраў, размнажаецца праз каранёвы параснік у зонах ад 4 да 8[4]. Від устойлівы да засухі, расце на сонечных месцах ці ў паўцяні і лепей за ўсё выглядае ў лясных садах.
Сустракаецца ў гарах Грэйт-Смокі-Маўнцінс(англ.) (бел.[5][6] і ў паўднёвай частцы Апалачаў[7]. Сустракаецца на абрывах, уздоўж схілаў, ручаёў і межаў лясных масіваў. Від лічыцца пад пагрозай у Тэнесі[8].