Дыхавіца
Выгляд
Дыхавіца | |
---|---|
![]() | |
МКХ-11 | MD11.5 |
МКХ-10 | R06.8 |
МКХ-9 | 786.0 |
МКХ-9-КМ | 786.09 |
DiseasesDB | 15892 |
MedlinePlus | 003075 |
MeSH | D004417 |
![]() |
Дыхавіца або задышка — парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца адчуваннем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы з’яўляецца ўдушша. Паскарэнне дыхальных скарачэнняў узнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуццёвую (гнеў, страх, трывога і хваляванне) нагрузку.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню нядужасці спрыяе штодзённае цялеснае размінанне і працяглыя шпацыры.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню нядужасці спрыяе маларухомы лад жыцця, атлусценне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябет[1].
Зноскі
- ↑ Вольга Цыбульская. Задышка? Перавядзіце дух // Краіна здароўя. — 4 сакавіка 2010. — № 10 (179). — С. 5.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыхавіца