Сардэчная недастатковасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сардэчная недастатковасць — парушэнне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджання цягліцы (міякарда) і клапанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].

Цяжкі ацёк нагі пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.)

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяе цялесная размінка цягам 40 хвілін 4 разы на тыдзень і змяншэнне спажывання паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазбягаць ужывання алкаголя і палення, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (індэкс масы цела = вага ў кг / рост у метрах * рост у метрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябет[1].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненню хваробы спрыяе атлусценне, празмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літр), цукровы дыябет, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі[1].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Уздзьмутая вена на шыі (паказаная стрэлкай) пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.)

Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасць, парушэнне сэрцабіцця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасць у канцавінах[1].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 г. звыш паловы загінулых ад сардэчнай недастатковасці злоўжывалі алкаголем (алкагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасці прычыны смерці і інваліднасці ўжо пасля іх наступлення сярод працаздольнага насельніцтва[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Святлана Барысенка. Міма інфаркту і інсульту // Звязда : газета. — 17 красавіка 2012. — № 74 (27189). — С. 4. — ISSN 1990-763x.