Перайсці да зместу

Дыцэнтра амерыканская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыцэнтра амерыканская

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dicentra formosa (Haw.) Walp. (1842)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18947
NCBI  332430
EOL  594179
GRIN  t:13889
IPNI  672641-1
TPL  kew-2765608

Дыцэнтра амерыканская (Dicēntra formōsa) — шматгадовая травяністая расліна; від роду дыцэнтра (Dicentra) сямейства макавыя (Papaveraceae). Радзіма — Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см.

Корань клубнепадобны, моцна разгалінаваны.

Лісце з доўгімі чарашкамі, пальчата падзеленае на дробныя долі, сабрана ў прыкаранёвую разетку.

Кветкі сэрцападобныя, ружова-пурпурныя, дыяметрам да 2 см, у аднабокай гронцы. Цвіце з канца мая па ліпень.

Вырошчванне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Расліна ценевынослівая, хоць лепш развіваецца на сонцы. Глебы любіць пажыўныя, друзлыя, водапранікальныя. Мае патрэбу ў перыядычных падкормках. Зімуе добра, але ў якасці прафілактыкі можна атуліць. Размнажаецца дзяленнем куста восенню, зялёнымі тронкамі на працягу ўсяго лета. У садзе высаджваюць як сярод камянёў на горцы, падпорнай сценцы, так і побач з дэкаратыўна-лісцянымі мнагалетнікамі і нізкімі хмызнякамі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дицентра красивая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 14 снежня 2013)