Дыянісій Парыжскі
Дыянісій Парыжскі (фр.: Saint Denis, лац.: Dionysius) — хрысціянскі святы III стагоддзя, першы біскуп Парыжа, свяшчэннамучанік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Найстарэйшым з захаваных жыццяпісаў святога з'яўляюцца "Страсці святых Дыянісія, Рустіка і Елеўферыя" (лац. Passio SS. Dionysii Rustici et Eleutherii), датаваныя 600 годам. Аб святым Дыянісій згадвае таксама Рыгор Турскі, гісторык і святы VI стагоддзя.
Паводле падання, Дыянісій прапаведаваў хрысціянства ў Рыме, а затым у германскіх землях і ў Іспаніі. Яго суправаджалі прэсвітэр Рустык, святы Рыель і дыякан Елеўферый. Затым Дыянісій і яго паплечнікі пачалі прапаведаваць у Галіі. Дыянісій, паводле падання, стаў першым біскупам Лютэцыі (Парыжа). Падчас пераследу хрысціян паганскімі ўладамі, усе тры прапаведнікі былі схопленыя і кінутыя ў цямніцу. Назаўтра мучанікі былі абезгалоўленыя на вяршыні Манмартра (цяпер у межах Парыжа). Менавіта ў сувязі з пакараннем смерцю трох святых гэтая гара і атрымала сваю сучасную назву (фр. Montmartre – гара мучанікаў). Cвяты Дыянісій узяў сваю галаву, прайшоў з ёй да храма і толькі там упаў мёртвы. Набожная жанчына Катул пахавала рэшткі мучаніка.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыянісій Парыжскі на Вікісховішчы |