Дыяспара
Дыя́спара (грэч. διασπορά, «рассейванне») — частка народа (этнаса), якая пражывае па-за краінай свайго паходжання, утварае згуртаваныя і ўстойлівыя этнічныя групы ў краіне пражывання, і мае сацыяльныя інстытуты для падтрымання і развіцця сваёй ідэнтычнасці і супольнасці[1].
Адносіны з дыяспарай усведамляюцца як важны кірунак знешняй палітыкі шматлікімі краінамі. Для некаторых краін (Ізраіль, Арменія, Індыя) дыяспара, якая аказвае палітычную і эканамічную падтрымку гістарычнай радзіме, гуляе асабліва важную ролю.
Дыяспара можа гуляць таксама прыкметную ролю ў захаванні нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.
Найбуйнейшыя дыяспары[правіць | правіць зыходнік]
- Кітайская дыяспара — звыш 35 млн чалавек
- Руская дыяспара — больш 25 млн чалавек [2]
- Украінская дыяспара — каля 12 млн чалавек [3]
- Армянская дыяспара — каля 10 млн чалавек [4]
- Адыгская дыяспара — больш 9 млн чалавек
- Індыйская дыяспара — больш 9 млн чалавек
- Яўрэйская дыяспара — каля 8 млн чалавек
- Цыганская дыяспара — каля 8 млн чалавек
- Грэчаская дыяспара — каля 8 млн чалавек
- В'етнамская дыяспара — больш 3,5 млн чалавек
- Нямецкая дыяспара — каля 3,5 млн чалавек
- Латышская дыяспара
- Грузінская дыяспара
- Польская дыяспара
- Беларуская дыяспара
- Інгушская дыяспара
- Чачэнская дыяспара
- Татарская дыяспара
- Карэйская дыяспара
Зноскі
- ↑ Социология: Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова, О. В. Терещенко. — Мн.: Книжный Дом, 2003(недаступная спасылка)
- ↑ Дэмаскоп Weekly — Электронная версія бюлетэня «Насельніцтва і таварыства» (Цэнтр дэмаграфіі і экалогіі чалавека Інстытута народнагаспадарчага прагназавання РАН) — «На абшарах Расіі»
- ↑ Урадавы партал — Украінская дыяспара
- ↑ BBC NEWS | Еўропа | Арменія імкнецца павялічваць насельніцтва