Перайсці да зместу

Дыяцэзія Печа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяцэзія Печа

Pécsi Egyházmegye

Dioecesis Quinque Ecclesiensis
Лацінскі
Галоўны горад Печ
Краіна  Венгрыя
Дата заснавання XI стагоддзе
Кафедральны сабор Кафедральны сабор Святых Апосталаў Пятра і Паўла
Мітраполія Калача-Кечкемет
Тытул іерарха Roman Catholic Bishop of Pécs[d]
Іерарх Дзьёрдзь Удвардзі (з 2011)
Плошча дыяцэзіі 8 200 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 621 тыс. чал.
Колькасць каталікоў 401 тыс.
Доля каталікоў 64,6 % %
Афіцыйны сайт pecs.egyhazmegye.hu
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяцэзія Печа (венг.: Pécsi Egyházmegye, лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Венгрыі з цэнтрам у горадзе Печ. Уваходзіць у склад мітраполіі Калача-Кечкемет.

Дыяцэзія заснавана напачатку XI стагоддзя ў перыяд хрысціянізацыі Венгрыі. Лацінская назва дыяцэзіі лац.: Dioecesis Quinque Ecclesiensis, літаральна «дыяцэзія Пяці Цэркваў» узыходзіць да старадаўняй назвы Печа — «Пяць цэркваў».

Паводле даных на 2004 год у дыяцэзіі налічвалася 401 000 каталікоў (64,6 % насельніцтва), 132 святара і 206 прыходаў[1]. Кафедральным саборам дыяцэзіі з'яўляецца сабор Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Печы, які мае статус малой базілікі. З 2011 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Дзьёрдзь Удвардзі (венг.: György Udvardy).

Зноскі