Каталіцтва ў Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме. Надпіс на франтоне — «Глава, Маці і Настаўнік Царквы Венгрыі»

Каталіцтва ў Венгрыі. Каталіцкая царква Венгрыі (венг.: Magyar Katolikus Egyház)— частка сусветнай Каталіцкай царквы. Каталіцтва — найбольш распаўсюджаная рэлігія ў краіне. Паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года каталікамі лічаць сябе 5.56 мільёнаў чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіны[1]. Паводле даных сайта catholic-hierarchy.org у 2006 годзе колькасць каталікоў краіны складала 6 090 881 чалавек[2]. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскаага абраду, да грэка-каталікоў сябе прылічыла 269 тысяч чалавек (2,6 % усяго насельніцтва), існуе таксама невялікая абшчына армяна-каталікоў. Паводле даследавання Мічыганскага ўніверсітэта штотыдзень царкоўныя набажэнствы ў 1991 годзе наведваў 21 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны[3].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Петэр Эрдзё — глава Каталіцкай царквы ў Венгрыі

Канстытуцыя краіны гарантуе свабоду веравызнання. Шэраг каталіцкіх святаў абвешчаны дзяржаўнымі (Вялікдзень і Велікодны панядзелак, Сёмуха і панядзелак за ёй, Дзень усіх святых — 1 лістапада, Ражство — 25 снежня, Дзень Святога Стэфана — 26 снежня).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Д. Бенцур. Хрышчэнне Святога Іштвана

Венгры ў перыяд свайго перасялення ў Еўропу заставаліся язычнікамі. Пасля іх пасялення ў Прыдунайскай нізіне шэраг хрысціянскіх місіянераў з Захаду прадпрымаў спробы звярнуць іх у хрысціянства, аднак да пачатку XI стагоддзя яны былі беспаспяховымі. Першым хрысціянскім каралём краіны стаў Іштван I, пазней кананізаваны, як і яго сын Імрэ. У першай палове XI стагоддзя большая частка венграў прыняла хрысціянства лацінскага абраду, значную ролю ў звароце венграў адыграў Герард Венгерскі. Язычніцкая рэакцыя пасля смерці Іштвана I была хутка падушана. Вялікую ролю ва ўмацаванні пазіцый каталіцтва ў краіне адыграў кароль Ласла I, таксама пазней кананізаваны.

Аж да Рэфармацыі пераважная большасць венграў была каталікамі. Рэфармацыя ў Венгрыі дамаглася вялікага поспеху, спачатку лютэранства, а затым кальвінізм шырока распаўсюдзіліся сярод венграў, і ў сярэдзіне XVI стагоддзя Венгрыя стала пераважнапратэстанцкай краінай. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі адбывалася на фоне турэцкага нашэсця, да пачатку XVII стагоддзя туркі захапілі амаль усю краіну, рэзідэнцыя главы каталіцкай царквы, архібіскупа Эстэргама, была перанесена ў Трнаву, а затым у Браціславу. На тэрыторыі асманскай Венгрыі была разбурана або ператворана ў мячэці пэўная колькасць каталіцкіх цэркваў, частка насельніцтва перайшла ў іслам. У паўночнай частцы Венгрыі (у наш час — тэрыторыя Славакіі), якая апынулася пад кантролем Габсбургаў, разгарнулася контррэфармацыя, якая праходзіла пры лідыруючай ролі ордэна езуітаў і апынулася эфектыўнай. Езуіты заснавалі мноства навучальных устаноў, уключаючы найстарэйшы ў Венгрыі ўніверсітэт, актыўна прасоўвалі каталіцкую набожнасць у народзе. Пасля вызвалення ад турак Венгрыя зноў стала пераважна каталіцкай краінай, за выключэннем усходніх рэгіёнаў, асабліва Дэбрэцэна, дзе засталіся шматлікія пратэстанцкія абшчыны.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Базіліка Святога Іштвана, Будапешт

Каталіцкая царква ў краіне складаецца з 4 архідыяцэзіі-мітраполіі і 9 дыяцэзій (адна з іх візантыйскага абраду). Прымас Венгрыі ўзначальвае архідыяцэзію-мітраполію Эстэргам-Будапешт. У наш час тытул прымаса Венгрыі належыць кардыналу Петэру Эрдзё. У Венгрыі арганізаваны ваенны ардынарыят, прызначаны для акармлення ваеннаслужачых-каталікоў (14 святароў). Абацтва Пананхальма мае статус незалежнага тэрытарыяльнага абацтва. Біскупы краіны абодвух абрадаў, глава ваеннага ардынарыята і абат Пананхальмы аб'яднаны ў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Венгрыі.

Венгерская грэкакаталіцкая царква складаецца з дзвюх незалежных структур — дыяцэзіі Хайдударага, суфраганнай да мітраполіі Эстэргам-Будапешт і самастойнага апостальскага экзархата Мішкальц.

15 венгерскіх храмаў маюць ганаровы статус «малой базілікі»[4]. Духоўным цэнтрам краіны лічыцца Эстэргам. Найбольш вядомыя храмы краіны — Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме, Базіліка Святога Іштвана і Царква Святога Мацьяша ў Будапешце, базіліка ў Эгеры, сабор Святога Міхаіла ў Веспрэме, а таксама абацтва Пананхальма.

Дыязэзіі[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка па дыяцэзіях (даныя 2006 года)[2]:

Дыяцэзія Статус Мітраполія Абрад Колькасць каталікоў Колькасць святароў Колькасць прыходаў Глава Кафедральны сабор Заўвагі
Архідыяцэзія Эстэргам-Будапешт Esztergom-Budapest Мітраполія Лацінскі 1 264 867 398 152 кардынал Петэр Эрдзё Базіліка Святога Адальберта (Эстэргам) Мітраполію ўзначальвае прымас Венгрыі
Архідыяцэзія Эгера Eger Мітраполія Лацінскі 690 000 223 314 Чаба Тэрняк Сабор Святога Іаана, Эгер
Архідыяцэзія Калоча-Кечкемет Kalocsa-Kecskemét Мітраполія Лацінскі 379 072 103 138 Балаш Бабель Сабор г. Калача
Архідыяцэзія Веспрэма Veszprém Мітраполія Лацінскі 315 374 134 180 Дзьюла Марфі Сабор Святога Міхаіла, Веспрэм
Хайдударагская дыяцэзія Hajdúdorog Дыяцэзія Эстэргам-Будапешт Візантыйскі 270 000 222 145 Фюлёп Кочыш Грэка-каталіцкі сабор Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы, Хайдудараг частка Венгерскай грэкакаталіцкай царквы
Дыяцэзія Дзьёра Győr Дыяцэзія Эстэргам-Будапешт Лацінскі 370 000 162 194 Лаяш Папаі Сабор г. Дзьёр
Дыяцэзія Секешфехервара Székesfehérvár Дыяцэзія Эстэргам-Будапешт Лацінскі 435 700 105 144 Антал Шпаньі Сабор Св. Іштвана, Секешфехервар
Дыяцэзія Печа Pécs Дыяцэзія Калача-Кечкемет Лацінскі 401 000 132 206 Міхай Маер Сабор Свв. Пятра і Паўла, Печ
Дыяцэзія Сегед-Чанад Szeged-Csanád Дыяцэзія Калача-Кечкемет Лацінскі 440 000 117 129 Ласла Кіш-Рыга Сабор г. Сегед
Дыяцэзія Дэбрэцэн-Ньірэдзьхаза Debrecen-Nyíregyháza Дыяцэзія Эгер Лацінскі 250 000 94 57 Нандар Бошак Сабор Св. Ганны, Дэбрэцэн
Дыяцэзія Ваца Vác Дыяцэзія Эгер Лацінскі 640 000 221 225 Міклаш Беер Сабор г. Вац
Дыяцэзія Капашвара Kaposvár Дыяцэзія Веспрэм Лацінскі 299 404 95 101 Бела Балаш Сабор г. Капошвар
Дыяцэзія Сомбатхея Szombathely Дыяцэзія Веспрэм Лацінскі 294 000 144 176 Андраш Верэш Сабор г. Сомбатхей
Абацтва Пананхальма Pannonhalma Тэрытарыяльнае абацтва Лацінскі 21 516 14 15 Імрэ Варсегі Базіліка Св. Марціна
Экзархат Мішкальца Pannonhalma Апостальскі экзархат Візантыйскі 19 948 37 31 Фюлёп Кочыш частка Венгерскай грэкакаталіцкай царквы

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]