Дыяцэзія Понт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта Пантыйскай дыяцэзіі

Пантыйская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Pontica, грэч.: Διοίκησις Πόντου) — дыяцэзія Позняй Рымскай імперыі, якая ўключала паўночную і паўночна-ўсходнюю часткі Малой Азіі да мяжы з імперыяй Сасанідаў у Арменіі.

Дыяцэзія была заснавана пасля рэформаў імператара Дыяклетыяна. Сталіца размяшчалася ў Амасье. Узброенымі сіламі дыяцэзіі камандаваў дукс Понта і Арменіі да сярэдзіны V стагоддзя, а затым дзвюма аж да рэформаў Юстыніяна I, які прызначыў для Арменіі асобнага магістра. А ў 535 годзе Пантыйская дыяцэзія спыніла сваё існаванне, і яе вікарый стаў намеснікам Галатыі I. Аднак вынікі гэтага ўвядзення не былі здавальняючымі і таму дыяцэзія была адноўлена ў VI стагоддзі, працягваючы функцыянаваць да таго часу, пакуль не была заменена на фемы Арменіяк і Арсікон у VII стагоддзі. На паўночна-ўсходнім беразе Чорнага мора гарады Нітайк, Пітый і Даяскурыя былі часткай дыяцэзій да VII стагоддзя. У склад Пантыйскай дыяцэзіі ўваходзіла 12 правінцый: Віфінія, Ганорыя, Пафлагонія, Геленапонт, Понт Полеманіяка, Галатыя I і Галатыя II, Кападокія I і Кападокія II, Арменія I, Арменія II, Арменія Вялікая і аўтаномныя армянскія княствы ў вобласці Сафены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]