Перайсці да зместу

Прынцыпат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператар Актавіян Аўгуст. Бронзавая скульптура з Геркуланума.

Прынцыпат (лац.: principatus, ад princeps — першы сенатар, сенатар, які адкрывае паседжанне) — умоўны тэрмін у гістарычнай літаратуры для абазначэння спецыфічнай формы манархіі, якая склалася ў Старажытным Рыме ў перыяд ранняй імперыі (27 да н.э. — 284 н.э.) і сумяшчала манархічныя і рэспубліканскія рысы. Уладальнікі вышэйшай улады галоўным чынам называліся тытулам прынцэпс, гэтым падкрэсліваўся іх статус не манарха-самадзержца, а першага сярод роўных.

У гістарыяграфіі замацаваўся тытул «імператар», хоць асноўныя паўнамоцтвы глава дзяржавы меў як народны трыбун і прінцэпс.

Сістэма прынцыпату стала афармляцца пры Аўгусце, улада якога засноўвалася на злучэнні розных магістратур. Аўгуст і яго пераемнікі, быўшы прынцэпсамі сената, адначасова засяроджвалі ў сваіх руках вышэйшую грамадзянскую (пажыццёвы народны трыбун) і ваенную ўладу. Фармальна працягвала існаваць рэспубліканскі лад: сенат, каміцыі (народныя зборы), магістратуры (акрамя цэнзараў). Але гэтыя інстытуты страцілі ранейшае палітычнае значэнне, бо выбары ў іх і іх дзейнасць рэгуляваліся прынцэпсам. Рэальная ўлада была засяроджана ў руках прыцэпса-імператара і блізкіх да яго людзей, яго асабістай канцылярыі, штат якой бесперапынна рос, а сфера дзейнасці пашыралася.

Тэрміну «прынцыпат» у гістарычнай літаратуры адпавядае тэрмін «ранняя імперыя», які лічыцца больш дакладным. На змену прынцыпату прыйшоў дамінат, дзе манархічныя рысы бачныя значна больш выразна, а рэспубліканскія інстытуты большай часткай скасаваны, некаторыя рэарганізаваны ў манархічныя.