Дэвід Хасельхоф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэвід Хасельхоф
David Hasselhoff 2013.jpg
Дата нараджэння:

17 ліпеня 1952(1952-07-17)[1][2] (66 гадоў)

Месца нараджэння:

Балтымар, Мэрыленд, ЗША[3]

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Жонка:

Catherine Hickland[d] і Pamela Bach[d]

Дзеці:

Hayley Hasselhoff[d]

Адукацыя:

California Institute of the Arts[d]
Бэйтс-каледж[d]
Oakland University[d]

Прафесія:

акцёр, тэлеакцёр, спявак, кінапрадзюсар, бізнесмэн, пісьменнік, рэжысёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр

Кірунак:

поп-музыка

IMDb:

ID 0001327

davidhasselhoffonline.com
Commons-logo.svg Дэвід Хасельхоф на ВікіСховішчы

Дэвід Майкл Хасельхоф (англ.: David Michael Hasselhoff, нар. 17 ліпеня 1952) — амерыканскі акцёр і спявак. Найболей вядомы па ролях у тэлесерыялах «Рыцар дарог» і «Ратаваннікі Малібу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Балтымары, штат Мэрыленд. Па сканчэнню коледжа Бэйтс ён вучыўся ў Оклендскім універсітэце, а таксама ў Каліфарнійскім універсітэце мастацтваў. Спрадвечна Хассельхоф меў намер прысвяціць сябе мюзіклам і выступаць на Брадвеі, аднак у 1975 годзе ён з поспехам дэбютаваў у тэлесерыяле «Маладыя і дзёрзкія», што паклаў пачатак яго акцёрскай кар'еры.

З 1982 па 1986 год ён здымаўся ў фантастычным серыяле «Рыцар дарог», дзе згуляў адну з найболей вядомых сваіх роляў — Майкла Найта. У серыяле-працягу 2008-га года Хасельхоф ізноў з'явіўся, але толькі ў пілотнай серыі. З канца 1980-х Хасельхоф пачаў працаваць у музычнай сферы і запісаў некалькі поп-альбомаў. З 1989 года ён пачаў здымацца ў папулярным тэлесерыяле «Ратаваннікі Малібу» у ролі Мітча Бьюкенана. У 1996 годзе ў Хасельхофа з'явілася ўласная зорка на Галівудскай алеі славы, а ў 2000 годзе ён дэбютаваў на Брадвеі ў мюзікле «Джэкіл і Хайд». У 2008 годзе зняўся ў ролі віцэ-прэзідэнта ЗША ў камп'ютарнай гульні Command & Conquer: Red Alert 3. У 2015 выйшаў кароткаметражны фільм Kung Fury, у якім Хасельхоф выконвае песню ў фінальных тытрах. Па гэтай песні быў зняты відэакліп, што залучае ў сябе шэраг змененых кадраў з фільма з удзелам самога спевака[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]