Дэвілз-Таўэр
Выгляд
Нацыянальны манумент Девілз-Таўэр | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | ЗША, акруга Крук, Ваёмінг |
Плошча | 5.45 кв. км |
Дата заснавання | 24 верасня 1906 |
Наведвальнасць | 386,558 (2004) |
Сайт | nps.gov/deto (англ.) |
Дэвілз-Таўэр або Вежа Д'ябла (англ.: Devils Tower National Monument) — помнік прыроды на тэрыторыі штата Ваёмінг, ЗША. Уяўляе сабой маналіт вулканічнага паходжання вышынёй 1556 м над узроўнем мора і адноснай вышынёй 386 м. З'яўляецца найстарэйшым «нацыянальным манументам» ЗША, які атрымаў свой статус ад прэзідэнта Тэадора Рузвельта 24 верасня 1906 года.
Вежа Д'ябла ўтварылася з магматычнага расплаву, які падняўся з глыбінь Зямлі і застыў у выглядзе вытанчаных калон. Узрост Дэвілз-Таўэр ацэньваецца ад 225 да 195 мільёнаў гадоў. Пароды прадстаўлены цёмна-чырвонымі пясчанікамі, алеўрытамі са сланцавымі праслойкамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэвілз-Таўэр
- Devils Tower National Monument