Дэлавэрскі ўніверсітэт
Выгляд
| Дэлавэрскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| University of Delaware | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | University of Delaware |
| Заснаваны | 1743 |
| Тып | даследчы ўніверсітэт |
| Студэнты | 25 000 |
| Выкладчыкаў | 1 100 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ньюарк, Дэлавэр, ЗША |
| Сайт | udel.edu |
Дэлавэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Delaware) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, размешчаная ў Ньюарку, штат Дэлавэр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Буйнейшы ўніверсітэт у штаце Дэлавэр. Асноўны кампус знаходзіцца ў Ньюарку, дадатковы кампус ў Доверы, Уілмінгтане, Льюісе, і Джорджтауне. Налічвае каля 25 000 студэнтаў і 3 500 аспірантаў. Станам на 2012 год, фонд універсітэта ацэньваўся ў 1 млрд дол. ЗША.
Універсітэт класіфікуецца як даследчы універсітэт з вельмі высокай навукова-даследчай дзейнасцю.
Заснаваны ў 1743 годзе, што робіць яго адным з найстарэйшых універсітэтаў у ЗША. Аднак, Дэлавэрскі універсітэт афіцыйна атрымаў статус ВНУ толькі ў 1833 годзе.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Джыл Байдэн — першая лэдзі ЗША (з 2021 года)