Дэмакратычная прагрэсіўная партыя
Выгляд
| Дэмакратычная Прагрэсіўная Партыя | |
|---|---|
кіт. трад. 台灣民主進步黨 піньінь Taiwan Mínzhǔ Jìnbù Dăng | |
| ДПП | |
| | |
| Лідар | Лай Цындэ |
| Дата заснавання | 28 верасня 1986 |
| Штаб-кватэра | Тайбэй, Тайвань |
| Краіна | |
| Ідэалогія | |
| Інтэрнацыянал | Ліберальны інтэрнацыянал |
| Саюзнікі і блокі | Вялікая Зялёная Кааліцыя |
| Колькасць членаў | 335 643 |
| Месцаў у Заканадаўчым Юані |
62 / 113 |
| Сайт | dpp.org.tw |
Дэмакратычная прагрэсіўная партыя (ДПП) — левацэнтрысцкая палітычная партыя Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), якая ўзначальвае Вялікую Зялёную Кааліцыю. Сваёй асноўнай мэтай партыя ставіць афіцыйнае абвяшчэнне незалежнасці вострава Тайвань ад Кітая (тайваньскі нацыяналізм) і змену канстытуцыйнай назвы дзяржавы з «Кітайская Рэспубліка» на «Тайваньская Рэспубліка». На дадзены момант з’яўляецца кіруючай партыяй у краіне, займае большасць месцаў у Заканадаўчым Юані (парламенце) і кантралюе прэзідэнцкую пасаду.