Дэндробіум адзіны
| Дэндробіум адзіны | |||||||||||||||||||||||
| Кветка | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Dendrobium unicum Seidenf., 1970 | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Дэндробіум адзіны (Dendrobium unicum) — від шматгадовых травяністых раслін роду Dendrobium сямейства Архідныя.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Паштовая марка Беларусі
| ||||||||||
Мініяцюрныя сімпадыяльныя лістападныя расліны.
Псеўдабульбы верацёнападобныя, каля 25 см даўжынёй.
Лісце даўгаватае, даўжынёй каля 6 см.
Кветканосы з'яўляюцца з верхніх вузлоў псеўдабульб.
Кветкі каля 3-5 см у дыяметры, шчыльныя, аранжавыя, губа светла-аранжавая з добра прыкметнымі цёмна-аранжавымі жылкамі. Інфармацыя аб водары кветак супярэчлівая, згодна з аднымі крыніцамі нагадвае пах дзіцячых васковых крэйд, згодна з іншым мандарына.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Натуральныя вобласці распаўсюджання — В’етнам, Лаос, Бірма і Тайланд.
Эпіфіт (на дрэвах і хмызняках), радзей літафіт у вечназялёных, паўлістападных і лістападных лясах, на вышынях ад 800 да 1550 метраў над узроўнем мора[1].
Культываванне
[правіць | правіць зыходнік]Тэмпературная група — цёплая.
Пасадка на блок пры наяўнасці высокай адноснай вільготнасці паветра і штодзённага паліву, а таксама ў гаршчок або кошык для эпіфітаў. Субстрат не павінен перашкаджаць руху паветра. Склад субстрата — хваёвая кара сярэдняй і буйной фракцыі. Паліў па меры высыхання субстрата.
Падчас вегетацыі паліў багаты. Перыяд супакою з восені па вясну. У гэты час скарачаюць паліў і зніжаюць тэмпературу паветра.
Асвятленне: яркае рассеянае[1] (FC = 1500—2000).
Цвіце ў лютым-кастрычніку[2].
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Адносіцца да ліку ахоўных відаў (II прыкладанне CITES)[3].
Зноскі
- ↑ а б Dendrobium unicum відавы нарыс на сайце Internet Orchid Species Photo Encyclopedia
- ↑ Dendrobium unicum Архівавана 20 ліпеня 2011. на сайте Orchidweb.com
- ↑ Dendrobium unicum на сайте Tropicos.org. Missouri Botanical Garden.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Дэндробіум адзіны на Вікісховішчы |
- Фатаграфіі Dendrobium unicum на сайце flickr.com (англ.)
- Dendrobium unicum 'Weimin' AM/RHS Архівавана 14 кастрычніка 2012.
