М’янма

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бірма)
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Саюз М'янма
Myanmar long form.svg
Flag of Myanmar.svg Герб М'янмы
Сцяг М'янмы Герб М'янмы
Location Burma (Myanmar) ASEAN.svg
Дзяржаўны гімн М'янмы
Дата незалежнасці 4 студзеня 1948 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Бірманская
Сталіца Найп'іда
Найбуйнейшыя гарады Янгон, Мандалай, Найп'іда
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Дзяржаўны саветнік
Тэйн Сейн
Аўн Сан Су Чжы
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
40-я ў свеце
676.578 км²
3,06
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2014)
Шчыльнасць

60.280.000 чал. (24-я)
51.486.253[1] чал.
73,9 чал./км²  (119-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$88,751 млрд
$1,393
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$54,416 млрд
$854
ІРЧП (2014) 0,536[2] (нізкі) (148-ы)
Этнахаронім Бірманцы
Валюта М'янманскі к'ят (K, MMK)
Інтэрнэт-дамен .mm
Код ISO MM
Тэлефонны код +95
Часавыя паясы +6:30

М'янма (бірм.: Myanmar long form.svg), да 1989 Бірма — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, найбуйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага ўсходу яе барагі абмываюцца водамі Бенгальскага заліва і Андаманскага мора, даўжыня берагавой лініі 1930 км. Плошча краіны 678 км². Самая буйнай рака краіны — рака Іравадзі.

Насельніцтва 49 млн чалавек (2007, ацэнка), бірманцы складаюць 68 %. Большасць вернікаў — будысты.

Сталіца — Найп'іда, да 2005 — Янгон (Рангун).

З 1997 М'янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М'янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў АСЕАН, саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з ЗША, Канадай і ЕС замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае горны рэльеф. У цэнтральнай частцы — падоўжанае паніжэнне з ракой Іравадзі, якое ў восевай частцы занята раўнінай, на поўдні — нізіннай дэльтай. На захадзе сістэма сярэдневысокіх, глыбока парэзаных складкавых гор; галоўныя хрыбты Пакхайн (на поўначы) і Ракхайн (на поўдні). На крайный поўначы горы да 5881 м (г. Кхакабаразі). На ўсходзе Шанскае нагор'е з чаргаваннем горных хрыбтоў (вышыня каля 1500 м) і катлавін. М'янме належаць у Бенгальскім заліве астравы Манаун, Рамры, Прэпарыс, Кока. Уздоўж ўсходняга берага Андаманскага мора месціцца архіпелаг М'ёй, які налічвае больш за 800 астравоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Burmese Ramayana dance.jpg

Каля 75 % складаюць м'янма (бірманцы), народ тыбета-бірманскай моўнай групы, да якой у М'янме належаць карэны (больш за 3,5 млн.чалавек), чыны (каля 0,9 млн.чалавек), качыны (каля 0,7 млн чалавек), кая (каля 150 тыс.чалавек); да тайскай моўнай групы адносяцца шаны (больш за 3 млн чалавек), да аўстраазіяцкай сям'і — моны (каля 0,7 млн.чалавек) і мокен. На поўдні і ў буйных гарадах — каля 0,5 млн выхадцаш з Індыі і Бангладэш, 0,4 млн.кітайцаў. Сярод вернікаў пераважаюць будысты (каля 90 %); мусульман 4 %, хрысціян і індуістаў — па 1,5 %. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,65 %. Сярэдняя шчыльнасць каля 71 чал./км². Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў даліне дэльты Іравадзі, дзе шчыльнасць дасягае 1000 чал./км². Павышаная шчыльнасць на марскім узбярэжжы, рэдкая — у горных і лясных раёнах (1-5 чал./км²). У гарадах 26 % насельніцтва. Найбуйнейшыя гарады: Янгон, Мандалай, Басейн, Малам'яйн, М'ей. У сельскай гаспадарцы занята 67 % працаздольнага насельніцтва, у прамысловасці — 10 %.

Беларуска-м'янмарскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. У ліпені 2000 г. Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў М'янмы Він Аунг.

У ліпені 2010 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейніка ў М'янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў М'янмы Маунг М'інт.

26 верасня 2011 г Пасол В. Я. Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма. У верасні 2011 г. у г. Нью-Ёрку ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М'янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М'янме.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Рэспублікай Саюз М'янма. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 4 лістапада 2004 г. на сустрэчы з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам. Прэзідэнт таксама заявіў аб гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва з М'янмай у ваенна-тэхнічнай сферы, падрыхтоўцы кадраў.[3]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The 2014 Myanmar Population and Housing Census. Highlights of the Main Results. Census Report Volume 2 – A (англ.) 
  2. UNDP: Human Development Report 2015 – Work for Human Development (англ.) 
  3. Сустрэча з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам [1]//.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь