Дэні Аела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэні Аела
англ.: Danny Aiello
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1933(1933-06-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2019(2019-12-12)[4][5] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Danny Aiello III[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр агучвання, характарны акцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0000732
dannyaiello.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэні Аела (англ.: Danny Aiello), поўнае імя — Дэніэл Луіс Аела малодшы (англ.: Daniel Louis Aiello, Jr); 20 чэрвеня 1933, Бруклін, ЗША — 12 снежня 2019) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Кінакар’еру Дэні пачаў даволі позна. Першы кінафільм, у якім з’явіўся Аела, выйшаў у свет у 1972 годзе.

За час сваёй кінакар’еры акцёр сыграў каля дзевяноста роляў.

У большасці выпадкаў акцёр выступаў у вобразах жорсткіх паліцыянтаў ці працоўных, якім у большай ступені ўласцівая цвёрдасць характару і дзесьці жорсткасць, а таксама вульгарнасць. Не абышлося і без персанажаў, галоўнай рысай якіх было пачуццё гумару і самаіроніі.

Адным з узлётаў у кінакар’еры Аела быў удзел у найвядомым фільме «Аднойчы ў Амерыцы». У карціне акцёр выканаў ролю начальніка паліцыі. Пасля Аела ўдалося папрацаваць з такім вядомым рэжысёрам, як Вудзі Ален. Дэні зняўся ў яго фільмах — «Пурпурная ружа Каіра», «Брадвей Дэні Роўз» і «Дні радыё».

Дэні Аела выпусціў некалькі кружэлак. У апошні час акцёр Дэні Аела працягваў здымацца ў кіно.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1974
ф Хросны бацька 2 The Godfather Part II) Тоні Розато
1987
ф Улада месяца Moonstruck Джоні Камарэры
1994
ф Леон Léon мафіёзі Тоні

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Danny Aiello // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Danny Aiello, 'Do the Right Thing' and 'Moonstruck' Actor, Dies at 86
  5. Danny Aiello // Fallece a los 86 años el actor Danny Aiello, un secundario clave de los 80 — 1903. — ISSN 1577-6301; 1577-6263; 1577-6255 Праверана 13 снежня 2019.