Перайсці да зместу

Евангелле Вучыцельнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Евангелле вучыцельнае)
Евангелле Вучыцельнае. 1569
Памеры 19 × 30 см
Палацава-паркавы ансамбль, Гомель
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Евангелле Вучыцельнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае евангелле. Выдадзена І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам у 1569 у Заблудаве на царкоўнаславянскай мове. Вядома больш за 40 экзэмпляраў. «Евангелле вучыцельнае» неаднаразова перавыдавалася.

Евангелле акрамя біблейскага тэксту змяшчае творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце» Кірылы Тураўскага. Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Р. Хадкевічам.

Надрукавана фарматам у аркуш (407 аркушаў) з выкарыстаннем паўустаўнага шрыфту маскоўскага выдання «Апосталу  (руск.)». У аздобе спалучаны рысы маскоўскага і беларускага кнігадрукавання: тытульны ліст, гравюры з выявай герба Хадкевіча (мяркуюць, што выканаў Мсціславец), 3 застаўкі, 6 канцовак, 2 ініцыялы, 77 ламбардаў (дробных ініцыялаў). Застаўкі выкананы ў так званым старадрукарскім стылі (спалучэнне адлюстраванняў акантавага ліста, кедравых шышак, граната і іншае) белымі лініямі па чорным фоне (двойчы) і чорнымі па белым.

  • БЭ ў 18 тамах. Т.6, Мн., 1998, С.368