Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Выгляд на парк з маста праз раку Сож
Выгляд на парк з маста праз раку Сож
52°25′23″ пн. ш. 31°01′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Месцазнаходжанне Гомель
Раён Цэнтральны
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (Беларусь)
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (Гомельская вобласць)
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Commons-logo.svg Гомельскі палацава-паркавы ансамбль на Вікісховішчы

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля 2-й паловы XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м ўздоўж правага (высокага) берага ракі Сож.

Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі[1].

Склад комплекса[правіць | правіць зыходнік]

У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:

  • гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стст. з захаваўшыміся элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафта (1 катэгорыя);
  • палац Румянцавых і Паскевічаў XVIII—XIX стст. (1 катэгорыя);
  • парк XIX ст. (1 катэгорыя);
  • сабор святых Пятра і Паўла пачатку XIX ст. (1 катэгорыя);
  • капліца-пахавальня сям'і Паскевічаў другой паловы XIX ст. (1 катэгорыя);
  • Зімовы сад з вежай агляду — былы цукровы завод XIX ст. (2 катэгорыя);
  • комплекс гаспадарчых пабудоў XIX ст. на тэрыторыі парка, якія ўключаюць адміністрацыйны будынак (3 катэгорыя);
  • прылеглая зарэчная паркавая зона з яе натуральным асяроддзем;
  • планіровачная структура цэнтральнай частцы горада з гістарычнай трасіроўкай вуліц і помнікамі архітэктуры XVIII — пачатку XX ст.

Палац[правіць | правіць зыходнік]

Палац з вежай

Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац, які ўвасобіў у мастацкай форме дух екацярынінскай эпохі.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Парк перад палацам
Лебядзіная сажалка

Цэнтральны звяном комплекса з'яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга (Ginkgo biloba), яблыня Нядзвецкага (Malus pumila), хвоя чорная (Pinus nigra), дуб грабеністы (Quercus robur f. pectinata), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), лістоўніца (Larix) і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, аглядная вежа, якая з'яўляецца былой трубой цукровага завода).

Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна якi прыплыў у гэтыя месцы[2].

Петрапаўлаўскі сабор[правіць | правіць зыходнік]

Сабор у парку з боку ракі
Сабор свв. апп. Пятра і Паўла

Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809—1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз з'яўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Капліца-склеп[правіць | правіць зыходнік]

Капліца-пахавальня і сабор

Капліца-склеп сям'і Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя — Беларусь, 2011. — С. 350-352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. Аб горадзе над Сожам

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]