Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Grzegorz Chodkiewicz.PNG
Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст.
POL COA Chodkiewicz.svg
Касцеша
 
Дзейнасць дыпламат
Веравызнанне праваслаўе
Нараджэнне 1513
Смерць 12 лістапада 1572
Пахаванне
Дынастыя Род Хадкевічаў
Бацька Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Маці Васіліса Іванаўна Яраславіч[d]
Жонка Кацярына Вішнявецкая
Дзеці Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d], Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d], Ганна з Хадкевічаў[d] і Аляксандр Хадкевіч[d]

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

Герб Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча. 1562

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: энцыклапедычны даведнiк. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.
  • Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.