Перайсці да зместу

Ева Дальгрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Дальгрэн
Род дзейнасці пісьменніца, спявачка, аўтарка-кампазітар, дзіцячая пісьменніца
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1960(1960-06-09)[1][2][…] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Efva Attling[d]
Узнагароды і прэміі
Сайт evadahlgren.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ева Дальгрэн (шведск.: Eva Dahlgren; нар. 9 чэрвеня 1960, Умеа, Швецыя) — шведская поп-спявачка і пісьменніца.

Дальгрэн адкрыў музыкант і прадзюсар Бруна Гленмарк у 1978 годзе пасля з’яўлення на тэлешоў «Sveriges magasin» і яе дэбютнага альбома «Finns det nån som bryr sej om», які выйшаў у тым жа годзе. У 1979 годзе яна заняла трэцяе месца на нацыянальным музычным конкурсе Melodifestivalen (пераможца гэтага конкурсу прадстаўляе Швецыю на Еўрабачанні). Яна гастралявала па Швецыі ў 1987 годзе разам з гуртом «Roxette», тур наведалі больш за 100 000 чалавек. Кар’ера Дальгрэн ішла ў гару, яна выпускала некалькі альбомаў у 1980-я, але яе прарыў у Швецыі адбыўся ў 1991 годзе пасля выхаду альбома «En blekt blondins hjärta», які прадаўся агульным накладам больш за паўмільёна копій, прынёсшы выканаўцы пяць прэмій Grammis.

У ліпені і жніўні 2008 года Ева Дальгрэн гастралявала па Швецыі, Нарвегіі і Фінляндыі разам з Петэрам Ёбакам. Тур называўся «Himlen är inget tak», таксама быў выпушчаны аднайменны сінгл.

У 1996 годзе Дальгрэн з’явілася на першых палосах шведскіх газет пасля таго, як здзейсніла камінг-аўт, заключыўшы грамадзянскі саюз з дызайнерам ювелірных упрыгожванняў Еўфай Атлінг. У сувязі з грамадзянскім партнёрствам, Дальгрэн змяніла сваё прозвішча на Дальгрэн-Атлінг. У 2009 годзе дзяўчыны пажаніліся пасля таго, як у Швецыі быў прыняты гендэрна-нейтральны закон аб шлюбе.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Eva Dahlgren // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б Dahlgren Attling, Eva Charlotte // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 18 лютага 2022.