Ева Жалі
| Ева Жалі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Eva Joly | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 снежня 1943[1] (82 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды |
Humanist Prize[d] (2004) прэмія Сафіі[d] (2012) Integrity Award[d] (2001) European of the Year[d] (2002) |
||||||
| Сайт | evajoly.fr (англ.) | ||||||
Ева Жалі (фр.: Eva Joly, нар. Гру Ева Фарсет фр.: Gro Eva Farseth; нар. 5 снежня 1943[1], Grünerløkka[d], камуна Осла[d]) — французскі палітычны дзеяч. Дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2019). Кандыдат у прэзідэнты Францыі на выбарах у 2012 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1943 годзе ў сціплай сям’і, якая жыла ў адным з працоўных кварталах Осла. Заняўшы трэцяе месца на конкурсе прыгажосці Міс Нарвегія, Ева пакідае родную краіну ў васемнаццаць гадоў і паступае ў Парыжскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Паралельна з вучобай, яна ўладкоўваецца на працу, як гувернантка au pair да сям’і Жалі. Менавіта на гэтай працы яна пазнаёмілася з Паскалем Жалі, старэйшым сынам сям’і і студэнтам медуніверсітэта, з якім ажанілася ў 1967 годзе. У пары нарадзіліся дачка, будучая юрыстка, і сын, які стаў пасля архітэктарам.
Скончыўшы ўніверсітэт, Жалі працавала юрыдычным кансультантам у псіхіятрычнай клініцы. Аднак у 38 гадоў Жалі вырашыла змяніць працу і паступіла ў школу суддзяў. Ад памочніка суддзі ў Арлеане, Жалі даслужылася да фінансавага кіравання Палаца правасуддзя.
Шырокую вядомасць Жалі набыла як суддзя па эканамічных пытаннях. Папулярнай яна, у прыватнасці, абавязаная расследаванню скандальнай «справы Эльф» (фр.: Affaire Elf) 1996 года, у выніку якой кіраўніцтва нафтавай кампаніі Elf Aquitaine і некаторыя палітыкі падвергліся абвінавачванням у атрыманні хабараў, агульнай сумы ў сотні мільёнаў еўра, за заключэнне кантрактаў у Афрыцы і адмыванне дзяржаўных сродкаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капля А. С. Ева Жоли: в борьбе за «справедливое устройство мира и экологическую безопасность» // Новая и новейшая история. — 2017. — № 1. — С. 197—205.