Ежы Асмалоўскі
Ежы Асмалоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Калянкоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1872 |
||||||
Смерць | 16 жніўня 1952 (79 гадоў) | ||||||
Род | Бонч-Асмалоўскія[d] | ||||||
Бацька | Ежы Калікст Асмалоўскі[d] | ||||||
Маці | Ізабэла з Рыдзеўскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ежы Марцін Асмалоўскі (24 лістапада 1872, маёнтак Падпінск каля Пінска — 16 жніўня 1952, Донбе[1]) — грамадскі і палітычны актывіст, генеральны камісар Грамадзянскай управы Усходніх земляў (ZCZW) у 1919—1920 гг., масон[2], член Рады Саюза паветаў Польскай Рэспублікі ў 1933 г.[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Асмалоўскіх. Нарадзіўся на Палессі ў сям’і Ежы Калікста Асмалоўскага (14.10.1823—11.1879) і Ізабэлы з Рыдзеўскіх (07.1836—05.01.1893). Скончыў гімназію ў Пінску і вучыўся на сельскагаспадарчым факультэце Рыжскага політэхнічнага істытута[4]. Член Польскай акадэмічнай карпарацыі Welecja [крыніца?]. Праходзіў вайсковую службу ў Гродне, жыў у Пінску, дзе быў дырэктарам завода. Актыўна займаўся палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай дзейнасцю на Піншчыне.
У 1900 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
У 1904—1916 гадах член Пінскай павятовай земскай управы. У той час ён успрымаўся як чалавек з радыкальнымі поглядамі. У 1912—1914 гадах ён быў звязаны з масонскай ложай Вызваленне ў Варшаве. У 1914—1917 гадах служыў у 401-й пешай Мінскай дружыне дзяржаўнага апалчэння. З сакавіка па верасень 1917 г. быў старшынёй Выканаўчага камітэта салдацкіх саветаў і рабочых дэпутатаў Кішынёва, а таксама старшынёй губернскага выканаўчага камітэта. Са снежня 1918 г. актыўна ўдзельнічаў у Польскай радзе Мінскай зямлі[4].
У лютым 1918 г. быў адным з трох членаў дэлегацыі Рады і Начпола, якія ў Брэсце-над-Бугам праводзілі перамовы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі Обер-Оста аб допуску 1-га польскага корпуса ў раёны камандавання нямецкіх войскаў на ўсходзе. Потым працаваў у аддзеле адукацыі Рады польскай Беларускай зямлі, а потым у Міністэрстве ўнутраных спраў Рэгенцкай Рады. З ліпеня 1918 г. ён быў начальнікам аддзела Міністэрства сельскай гаспадаркі, а з кастрычніка — начальнікам аддзела Дэпартамента дзяржаўнай уласнасці гэтага міністэрства. У снежні 1918 г. стаў камісарам выбарчай акругі № 16 (Варшава)[4].
22 красавіка 1919 г. па прызначэнні кіраўніка дзяржавы Юзафа Пілсудскага заняў пасаду генеральнага камісара Грамадзянскай управы Усходніх земляў, замяніўшы Людвіка Каланкоўскага. Выконваў гэтую функцыю да канца існавання Грамадзянскай управы, гэта значыць да 9 верасня 1920 г[4]. Потым ён кіраваў уласным маёнткам. Пасля нападу СССР на Польшчу пераехаў у Варшаву, дзе правёў перыяд нямецкай акупацыі.
Зноскі
- ↑ pod red. prof. Jacka. M. Majchrowskiego: Kto był kim w II Rzeczypospolitej. Wyd. 1. Warszawa: 1994.
- ↑ Ludwik Hass: Ambicje, rachuby, rzeczywistość: wolnomularstwo w Europie Środkowo-Wschodniej 1905—1928. Warszawa: 1984, s. 370.
- ↑ Leszek Śliwiński, Ogólnopolska reprezentacja powiatowych związków komunalnych w II Rzeczypospolitej, Częstochowa 2013, s. 254.
- ↑ а б в г Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, s. 447. ISBN 83-88973-60-6.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- Список членов Минского общества сельского хозяйства . ... на 1 декабря 1914 года. — Типография Я. А. Гринблата, [1914?]. — 40 с.
- Ludwik Hass: Ambicje, rachuby, rzeczywistość: wolnomularstwo w Europie Środkowo-Wschodniej 1905—1928. Warszawa: 1984, s. 370.
- pod red. prof. Jacka. M. Majchrowskiego: Kto był kim w II Rzeczypospolitej. Wyd. 1. Warszawa: 1994.
- Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, s. 447. ISBN 83-88973-60-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ежы Асмалоўскі