Ежы Кавалеўскі
Выгляд
| Ежы Кавалеўскі | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | скачкі ў ваду |
| Нарадзіўся |
6 мая 1944 (81 год) |
| Грамадзянства | |
Ежы Кавалеўскі (нар. 6 мая 1944, г. Ваўкавыск) — лекар, скакун у ваду, 12-разовы чэмпіён Польшчы па скачках з трампліна (1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1967) і вышкі (1959, 1963, 1965, 1966, 1967, 1970), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыме (1960) і Мексіцы (1968). Майстар спорту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны яго сям’я пакінула Ваўкавыск і перабралася ў Польшчу.
Скончыў медыцынскі ўніверсітэт у Варшаве.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках з вышкі (1966, Утрэхт). Бронзавы прызёр Універсіяды ў скачках з вышкі (1965, Будапешт).
З 1970 года ў Канадзе, дзе адкрыў сваю клініку ў Таронта. Жонка Аніта — выпускніца Варшаўскай Акадэміі фізічнага выхавання. Мае сына Даніэля і дачка Агату[1].
Зноскі
- ↑ 6 траўня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзіўся лекар, скакун у ваду, 12-ціразовы чэмпіён Польшчы па скачках з трампліна (1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1967) і вышкі (1959, 1963, 1965, 1966, 1967, 1970), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыме (1960) і Мексіцы (1968) Ежы КАВАЛЕЎСКІ.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.