Ежы Кунцэвіч
Выгляд
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Ежы Кунцэвіч | |
---|---|
Член у | |
Званне | паручнік |
Ежы Міхайлавіч Кунцэвіч — ваенны, службовец, масон.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1809 г. — сяржант 17-га пяхотнага палка. У 1811 г. — падафіцэрскі ад’юнкт. У 1812 г. — падпаручнік, у 1813 г. — паручнік. За ўдзел у ваенных кампаніях 1809, 1812-1813 г. атрымаў польскі залаты ордэн і крыж французскага Ганаровага легіёна (за ўдзел у бітве пад в. Панкратаўцы пад Беразіной). У 1817 г. прызнаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. У 1820-х — гродскі пісар Лідскага павета.
На старых Фарных могілках г. Ліды сустракаюцца магільныя склепы Кунцэвічаў ХІХ ст.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 3-й ст. у 1821 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Кунцэвіч Ежы Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.