Ельненскі сельсавет (Хоцімскі раён)
Ельненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Хоцімскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Ельня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 сакавіка 1960 |
Е́льненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ельня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ельненскі (Яльнянскі) сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Касцюковіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Хоцімскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чарняўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.