Елізавета Дацкая (1524—1586)
Елізавета Дацкая Elisabeth af Danmark |
||
![]() |
||
|
||
---|---|---|
Нараджэнне: | 14 жніўня 1524 Данія, Каралеўства Данія |
|
Смерць: | 15 жніўня 1586 (62 гады) Gedser[d], Guldborgsund Municipality, Зеландыя, Данія, Каралеўства Данія |
|
Пахаванне: | Гюстраўскі сабор[d] | |
Дынастыя: | Ольдэнбургі | |
Бацька: | Фрэдэрык I, кароль Даніі і Нарвегіі | |
Маці: | Сафія Памеранская | |
Муж: | 1. Магнус III Мекленбург-Шверынскі 2. Ульрых III Мекленбург-Гюстраўскі |
|
Дзеці: | Ад 2-га шлюбу: Сафія Мекленбург-Гюстраўская |
|
Елізавета Дацкая (дацк.: Elisabeth af Danmark; 14 жніўня 1524 — 15 жніўня 1586) — прынцэса з дынастыі Ольдэнбургаў, у першым шлюбе жонка Магнуса III Мекленбург-Шверынскага, у другім — Ульрыха III Мекленбург-Гюстраўскага.
Елізавета была старэйшай дачкой караля караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка I ад яго другога шлюбу з Сафіяй Памеранскай[1]. Яна вырасла пры двары свайго зводнага брата-караля Крысціяна III. Сучаснікі адклікаліся пра яе, як пра незвычайную прыгажуню. Англійскі пасланец Роберт Барнс адзначаў у сваім данясенні, што ніколі яшчэ не бачыў прыгажэйшай і з больш добрым выхаваннем дзяўчыны[2].
У 1542 годзе яна была заручана з Магнусом III, герцагам Мекленбург-Шверынскім, і 26 жніўня 1543 года ў Кіле адбылося іх вяселле. Іх шлюб апынуўся бяздзетным, а праз дзевяць гадоў Елізавета заўдавела і ў 1551 годзе вярнулася ў Данію. 14 лютага 1556 года яна зноў выйшла замуж, на гэты раз за Ульрыха III, герцага Мекленбург-Гюстраўскага, кузена свайго памерлага мужа. Гэты саюз апынуўся шчаслівым, а ў 1557 годзе Елізавета нарадзіла сваё адзінае дзіця, дачка Сафію, якая потым стала жонкай караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка II.
Елізавета на працягу ўсяго жыцця падтрымлівала сувязь з сям'ёй і дацкім дваром, рэгулярна наведваючы сваю ятроўку Даратэю Саксен-Лаўэнбургскую. Калі яе дачка Сафія выйшла замуж за пляменніка Елізаветы, караля Фрэдэрыка, яе візіты ў Данію пачасціліся. Пры падтрымцы Елізаветы былі адноўлены цэрквы ў гарадах Гюстраў і Даберан, яна таксама патраніравала манастырам, школам і бальніцам[2].
Елізавета сканала ў 1586 годзе па вяртанні з адной са сваіх паездак у Данію. Яе рэшткі былі перавезены ў Мекленбург і пахаваны ў саборы ў Гюстраве. Праз некалькі гадоў яе другі муж быў пахаваны побач з ёй[2].
Зноскі
- ↑ Elizabeth Oldenburg, Princess of Denmark (англ.) . thepeerage.com. Праверана 8 мая 2011.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Elisabeth, Hertuginde af Meklenborg (дацк.) . runeberg.org. Праверана 8 мая 2011.