Магнус III Мекленбургскі
| Магнус III Мекленбургскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Magnus III. von Mecklenburg | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Schwerin[d] | ||||||
| Папярэднік | Peter Wolkow[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 ліпеня 1509 |
||||||
| Смерць |
28 студзеня 1550 (40 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Мекленбургскі дом[d] | ||||||
| Бацька | Генрых V Мекленбургскі[d] | ||||||
| Маці | Урсула Брадэнбургская[d] | ||||||
| Жонка | Лізавета Дацкая[1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | лютэранства і Каталіцкая Царква[2] | ||||||
Магнус III Мекленбургскі (ням.: Magnus III. von Mecklenburg; 4 ліпеня 1509, Штаргард — 28 студзеня 1550, Бютцаў) — герцаг Мекленбург-Шверына, з 1516 года біскуп Шверына і з 1532 года адміністратар Шверынскага біскупства.
Магнус — старэйшы сын герцага Генрыха V Мекленбургскага. Паколькі ён памёр раней свайго бацькі, ён не кіраваў у Мекленбургу. 21 ліпеня 1516 года, гэта значыць яшчэ малалетнім, Магнус быў выбраны біскупам Шверына. Да сваёй канфірмацыі ў 1532 годзе пытаннямі кіравання займаўся пастар Шверынскага сабора Генрых Банцков. Дзякуючы ўводу ў Мекленбургу Рэфармацыі Магнус стаў з 16 верасня 1532 года адміністратарам Шверынскага біскупства. 26 жніўня 1543 года ён жаніўся на Елізавеце Дацкай, дачцэ караля Даніі Фрыдэрыка I. Вяселле праходзіла ў Кільскім палацы. Дзяцей у Магнуса і Елізаветы не было. Магнус памёр у Бютцаве і быў пахаваны каля царквы Даберанскага манастыра. Пераемнікам Магнуса III на пасадзе біскупа Шверына стаў яго стрыечны брат Ульрых Мекленбургскі.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалагічнае дрэва Мекленбургскага дому Архівавана 8 лютага 2012.