Енс Гаер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Енс Гаер
Партрэт
Род дзейнасці гісторык, кансультант, палітык
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1961(1961-06-22)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Сайт jensgeier.eu
Commons-logo.svg Енс Гаер на Вікісховішчы

Енс Гаер (ням.: Jens Adolf Geier; нар. 22 чэрвеня 1961, Франкфурт-на-Майне, Гесэн, ФРГ) – нямецкі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента VII, VIII i IX скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу ў Эсэне. Пасля грамадзянскай службы вывучаў гісторыю, літаратуразнаўства і паліталогію ў Рурскім універсітэце. З 1989 года працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаннях бюджэту і еўрапейскай навукова-тэхнічнай палітыкі еўрадэпутата Дэтлева Самланда(польск.) бел.. У 1990-я годы займаў пасады ў вышэйшых органах улады Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 2001–2006 гадах быў кіраўніком праектаў і прэс-сакратаром кампаніі «Wirtschaftsförderung metropoleruhr GmbH(ням.) бел.». З 2006 года працаваў у групе кампаній «Deloitte(укр.) бел.» у сферы праектаў у галіне нерухомасці.

Уступіў у прафсаюз Vereinte Dienstleistungsgewerkschaft(англ.) бел.. Пасля двух няўдалых спроб у 1999 і 2004 гадах быў абраны еўрадэпутатам у 2009 годзе. У перадвыбарчай кампаніі выступаў супраць меркаванага дэмпінгу заробкаў, які, на яго думку, мае месца пасля 2004 года. У 2014 і 2019 гадах ён зноўку паспяхова балатаваўся на выбарах у Еўрапейскі парламент[3].

30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Урадам, беларускім вайскоўцам і палітычным зняволеным[4][5].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • „Praktischer Sozialismus oder Mildtätigkeit?“ : Die Geschichte der Arbeiterwohlfahrt Essen 1919-1933 / Jens Geier. – Essen : Klartext-Verl., 1989. – 159 S. – ISBN 978-3-88474-132-0.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011580225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011580225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates(англ.) . Bundeswahlleiter(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 27 мая 2019.
  4. Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus(англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  5. У Леаніда Судаленкі, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада і яшчэ 6 палітвязняў з'явіліся "хросныя". Праваабарончы цэнтр «Вясна» (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]