Рурскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рурскі ўніверсітэт
ням.: Ruhr-Universität Bochum
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Ruhr-Universität Bochum
Міжнародная назва англ.: Ruhr University Bochum
Заснаваны 1962
Рэктар Аксель Шольмерых[d]
Студэнты 42 954[1]
Размяшчэнне Бохум
Сайт ruhr-uni-bochum.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рурскі ўніверсітэт (ням.: Ruhr-Universität Bochum) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бохум.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Рурскі ўніверсітэт у Бохуме — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны на паўднёвых пагорках цэнтра Рурскай вобласці. Ён быў заснаваны ў 1962 годзе як першы новы дзяржаўны ўніверсітэт у Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Навучанне пачалося ў 1965 годзе.

Гэта адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Германіі, які ўваходзіць у «Deutsche Forschungsgemeinschaft», галоўнаю нямецкую арганізацыю па фінансаванні навуковых даследаванняў.

Універсітэт быў адным з першых універсітэтаў Германіі, які ўвёў міжнародныя ступені бакалаўра і магістра, якія прыйшлі на змену традыцыйным нямецкім кваліфікацыям. За выключэннем некалькіх асаблівых выпадкаў (напрыклад, юрыдычных), гэтыя ступені прапануюць усе факультэты ўніверсітэта. У цяперашні час універсітэт прапануе агулам каля 180 розных навучальных праграм з усіх акадэмічных абласцей, прадстаўленых ва ўніверсітэце.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт пратэстанцкай тэалогіі
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі
  • Факультэт філасофіі, адукацыі і журналістыкі
  • Гістарычны факультэт
  • Філалагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт усходнеазіяцкіх навук
  • Факультэт спартыўных навук
  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Матэматычны факультэт
  • Фізіка-астранамічны факультэт
  • Факультэт геаграфіі
  • Хіміка-біяхімічны факультэт
  • Біялагічны і біятэхналагічны факультэт
  • Медыцынскі факультэт

Зноскі

  1. https://uni.ruhr-uni-bochum.de/de/zahlen-und-fakten Праверана 1 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]