Ерэванская міжнародная школа QSI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ерэванская міжнародная школа QSI
(QSIY)
Арыгінальная назва англ.: QSI International School of Yerevan
Дэвіз Поспех для ўсіх (англ.: Success For All)
Заснавана 1995
Дырэктар Юджын Вінцэнт
Тып міжнародная школа, сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Вучняў 140
Адрас Рэспубліка Арменія, Ерэван, Аштаракская шаша, 49/15
Сайт qsi.org/armenia/arm/
Мовы армянская, англійская, французская, руская

Ерэванская міжнародная школа QSI (англ.: QSI International School of Yerevan / Quality Schools International of Yerevan) — міжнародная школа ў Ерэване, частка сеткі міжнародных школ Quality Schools International. З'яўляецца незалежнай штодзённай школай супольнага навучання, якая прапануе адукацыйныя паслугі дзецям усіх нацыянальнасцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Заснавана ў 1995 годзе[1]. На момант пачатку 2013/2014 навучальнага года ў школе вучыліся 158 чалавек, былі 35 настаўнікаў з поўнай занятасцю і 5 працуючых на частковую стаўку. Міжнародная школа QSI з'яўляецца адной з лепшых школ Ерэвана і прымае абмежаваны лік вучняў кожны год.

Расклад[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыйная праграма школы падобна з адукацыйнай праграмай і раскладам школ прыватных і дзяржаўных школ ЗША. Уводзіны ў прадметы праводзяцца на англійскай. Сярод навучальных прадметаў вылучаюцца англійская мова, матэматыка, прыродазнаўчыя навукі (фізіка, хімія, біялогія), грамадскія навукі (літаратура, грамадазнаўства, гісторыя), фізкультура, руская мова, нямецкая мова, французская мова, армянская мова, інфарматыка, выяўленчае мастацтва і музыка. Па-за асноўнай навучальнай дзейнасцю прапануюцца заняткі футболам, баскетболам, каратэ, танцамі, скаўцкай дзейнасцю для хлопчыкаў і дзяўчынак, лёгкай атлетыкай, шахматамі, вывучэннем армянскай і ролевай гульнёй па мадэлі ААН.

Пачатковыя класы школы з 2000 года, як і школа ў цэлым, акрэдытаваны амерыканскай Асацыяцыяй сярэдніх школ і каледжаў Цэнтральных штатаў ЗША  (англ.). Школа таксама акрэдытавана Урадам Арменіі і зарэгістравана як афіцыйная навучальная ўстанова. Каля 90% выпускнікоў школы працягваюць навучанне ў коледжах за мяжой.

Памяшканні[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1999 года школа змяніла сваё месцазнаходжанне: над цэнтральным офісам мэблевай фабрыкі[1]. У лютым 2011 года школа пераехала ў новы шматпавярховы будынак. Там ёсць класныя пакоі для дзяцей усіх вякоў, кабінеты выяўленчага мастацтва і музыкі, навуковая лабараторыя, кухня і страўня, бібліятэка і камп'ютарны клас. Надалей плануецца далучыць да школы гімназію. Кругласуткава дзяжурыць ахова.

Зноскі

  1. а б QSI School. US Office of Overseas Schools (2010/2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]