Жанна Генадзеўна Грак
Выгляд
Жанна Генадзеўна Грак | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Жанна Генадзеўна Грак |
Дата нараджэння | 21 снежня 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | Беларусь, Мінск |
Род дзейнасці | мастачка, скульптура |
Вучоба | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Узнагароды | Рэспубліканская прэмія маладога мастацтва |
Сайт | jannagrak.com |
Жанна Генадзеўна Грак — беларуская мастачка і скульптарка. Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцыі выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка.
У 1998 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
З 1999 па 2000 год навучалася ў Акадэміі мастацтваў Геррыта Рытвельда ў Амстэрдаме.
З 2004 па 2006 год навучалася ў Мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа.
З 2005 года з’яўляецца часткай арт-групы «Revision».
Зараз і працуе ў Дзюсельдорфе, Германія.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе атрымала Рэспубліканскую прэмію маладога мастацтва, Мінск, Беларусь.
У 2005 годзе атрымала Lovells Art Prize (Дзюсельдорф, Германія) за працу “Трансформер”, якая сёння знаходзіцца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Мінску.